АЛЕЛЬКАВIЧЫ КНЯЗI СЛУЦКIЯ

АЛЕЛЬКАВIЧЫ КНЯЗI СЛУЦКIЯ

3 гiсторыi нам вядома iмя нацыянальнай гераiнi Францыi Жанны д’Арк. А цi ведаеце вы, што на нашай зямлi таксама была гэткая ж мужная жанчына, якая за свае подзвiгi можа лiчыцца нацыянальнай герагяяй Беларусi?

Самы пачатак XVI стагоддзя. Няспынныя татарскiя набегi становяцца усё больш жорсткiмi. Войскi хана Баты-Гiрэя даходзяць да Слуцка, па дарозе рабуюць гарады i вёскi, забiраюць мноства палонных. Татарам удалося захапiць слуцкiя прадмесцi. Ацалелыя жыхары схавалiся у замку. Раз’юшаны Баты-Гiрэй адступiу, але загадау зрабаваць i спалiць Капыль, Койданава, Нясвiж, Клецк. Страшныя па-жары у каторы раз axiнулi беларускую зямлю. Праз год татарскi набег паутарыуся. Шасцiтысячнае войска зноу стала аблогай ля Слуцкага замка.

На гэты раз галоунага аргатзатара абароны князя Сямёна Алелькавiча у горадзе не было. Але памылiлiся заваёунiкi у прадчуваннi лёгкай перамогi. Абарону узначалiла жонка Сямёна Настасся. Як i Жанна д’Арк, княгiня апранула ваенныя даспехi, загадала асядлаць каня. На чале дружыны выехала за вароты замка. У зацятай бiтве не паддалiся слуцакi ворагам. Татары пачалi адступаць. А тут вярнууся i князь. Каля Давыд-Гарадка дагналi яны татарау, добра правучылi нахабнiкау.

Далека за межы Слуцка пайшла слава пра ваеннае майстэрства Hacтacci. Kaлi не стала мужа, яна працягвала адважна змагацца з захопнiкамi. Нiхто нiколi не мог яе перамагчы. Апошняя няудалая спроба татарау захапiць Слуцк адбылася у 1521 годзе.

Пра той гераiчны i ваяунiчы час знаны польскi гiсторык Мацей Стрыйкоускi адгукнууся такiм чынам:

Настасся, княгiня Слуцкая, cвaix баяр
Паслала перахапiцъ палахлiвых татар.
Шмат ix пад Капылём было забiта
I горлам ля Пятровiч заплацiла мыта.

Дарэчы, падчас працы над гiсторыяй Вялiкага княства Лiтоускага М. Стрыйкoycкi шмат карыснага матэрыялу знайшоу у Слуцкiм летапiсе, якi вёуся пры княжым двары, i багатай бiблiятэцы князёу, у замку якiх працавау два гады.

Настасся ж аддала дачку Аляксандру за вялiкага гетмана лiтоускага Канстанцiна Астрожскага, парадавалася iхняму шчасцю i адышла з зямнога жыцця, пашкiнушы на еурапейскiх прасторах такую памяць, што не цьмее i дагэтуль.

АЛЕЛЬКАВIЧЫ КНЯЗI СЛУЦКIЯ

АЛЕЛЬКАВIЧЫ КНЯЗI СЛУЦКIЯ

Вось якая гераiня жыла некалi на слуцкай зямлi. Належала яна да аутарытэтнага i паважанага праваслаунага роду Алелькавiчау герба «Пагоня». А яшчэ ix называлi Алелькамi, Слущкiмi. Валодалi Слуцкiм княствам, Пiнскам, Капылём, iшымi землямi. Прадстаунiкi роду знаходзiлiся на высокiм кiеускiм пасадзе. Многая пахаваны у Kieвa-Пячэрскай лауры, якою годна апекавалiся i падтрымлi матэрыяльна.

Але галоуным горадам Алелькавiчау больш за два стагоддзi з’яуляуся старадayнi Слуцк, якi упершыню згадваецца у «Аповесцi мiнулых гадоу». Трэцiм на белаpycкix землях атрымау ён Магдэбургскае права. Нават калi удзельныя княствы былi ужо лiквiдаваны, Слуцкае княства захоувалася ажно да канца XVIII стагоддзя.

Алелькавiчы належалi да адной з магутных галiн яшчэ больш старажытнай дынастыi Гедымiнавiчау. Заснавалынкам роду лiчыцца Аляксандр (Алелька) — сын кiеускага князя Уладзiмiра, унук вялiкага князя лiтоускага Альгерда, праунук Гедымiна. У 1417 годзе ён пашлюбiуся з унучкай Вiтаута Вялiкага Настассяй — дачкой вялiкага князя маскоускага Васiля Дзмiтравiча i Cоф’i Вiтаутауны. Быу князем капыльскiм, слуцкiм, кiеускiм.

Kaлi у 1430 годзе памёр вялiлi князь лiтоускi Вiтаут, сярод тых, каго хацелi бачыць яго пераемнiкам, называлi i Алельку Уладзiмiравiча Слуцкага. Яго ведалi як таленавiтага военачальнiка, разважлiвага дыпламата. Разам са сваiм палком i братамi Iванам i Андрэем ён брау удзел у бiтве народау на Грунвальдскiм полi. Аб’яднаныя вялiкалiтоускiя i польскiя войскi разграмiлi непераможных, як лiчылася, крыжакоу. У лiку iншых пераможцау браты Слукiя паставiлi свае подпi пад мiрным Мельнскiм дагаворам з Тэутонскiм ордэнам.

Малодшы сын Алелькi князь слуцкi i капыльскi Mixaiл быу намеснiкам вялiкага князя лiтоускага Kaзiмipa IV Ягелончыка у Вялiкiм Ноугарадзе. Але амбiцыi яго былi большымi. Яму карцела заняць найвышэйшы пасад. Разам з Iванам Гальшанскiм i Фёдарам Бельскiм Алелька удзельнiчау у змове супраць Kaзiмipa, якi збiрауся прыехаць у Кобрынскi замак. Тут 15 красавша 1481 года мелася адбыцца вяселле Фёдара Бельскага з князёунай Ганнай Кобрынскай. Змоушчыкi хацелi забiць высокага госця альбо у лесе на ловах, якiя ён вельмi любiу, альбо у замку. Аднак змову выкрылi. Князям Mixaiлy Слуцкаму i Iвану Галынанскаму пасiналi галовы перад yciм народам проста на плошчы у Вiльнi. Фёдар Бельскi уцёк у Маскву.

Слуцкая зямля праславiлася не толькi адважнымi воiнамi ды мудрымi дзяржаунымi дзеячамi. У Сабор беларускiх святых уваходзiць Соф’я Слуцкая. Дачка Барбары Kiшкi i Юрыя Юр’евiча, апошняга з роду Алелькавiчау, Соф’я нарадзiлася у 1585 годзе. Рана засталася поунай сiратой. У 15-гадовым узросце выйшла замуж за князя Януша Радзiвiла. Хоць муж вызнавау кальвiнiзм, Соф’я i пасля шлюбу не здрадзiла праваслаую. Як i усе прадстаунiкi роду, яна падтрымлiвала манастыры, цэрквы, апекавалася вернiкамi, дапамагала iм. Перад смерцю свае уладаннi пераказала мужу. Так Радзiвiлы Cталi гаспадарамi Слуцкага княства.

Мошчы святой Соф’i Слуцкай захоуваюцца у Свята-Духавым кафедральным саборы у Мiнску. I да гэтага часу яе iмя аб’ядноувае вернiкау беларускай зямлi, узвышае ix, клiча на карысныя справы дзеля дабра сваей Бацькаушчыны.

Дзень памящ святой адзначаецца 1 красавiка.

АЛЕЛЬКАВIЧЫ КНЯЗI СЛУЦКIЯ

//Сем цудау Беларусi «Славутыя родам сваiм» Анатоль Бутэвiч