Аповесць мінулых гадоў — Гербы

Прапаноўваю вашай увазе вельмі цікавы і пазнавальны мультфільм зняты на Беларусьфільме ў 2007 годзе — Аповесць мінулых гадоў. Гербы. Частка першая.

Мультфільм — «Аповесць мiнулых гадоў» — гэта не толькi старажытны помнiк культуры, якi распавядае пра даўнiя гiстарычныя падзеi. Гэта цяпер яшчэ i кiнапраект, якi з дапамогай невялiчкiх мультфiльмаў распавядае пра паходжанне гербаў гарадоў Беларусi.

Увагу аўтараў новай стужкi прыцягнулi гербы Менска, Гродна, Брэста, Магілёва, Гомеля, Віцебска.

Аўтары iмкнулiся распавесці, як з’явiлiся гербы гэтых гарадоў не толькi праз гiстарычныя падзеі Беларусі – яны стараліся паказаць, як жылi старажытныя насельнiкi гэтых гарадоў, чым яны займалiся, якiя рамёствы развiвалi, якiмi гаспадарамi былi i што пакiнулi нам у спадчыну.

Аповесць мінулых гадоў

Буду вельмі ўдзячны, калі хтосьці падкажа дзе знайсці астатнія 2 часткі з трылогіі!!!

Рэжысэры мультфільма: Ігар Воўчак, Аляксандр Ленкін, Н. Касцючэнка, Наталля Хаткевіч, Яўген Надточей, Таццяна Кубліцкая. Мультфільм сняты у 2007 годзе на беларускай мове.

нарэзка фрагментаў з мультфільма

Сам мультфільм можна запампаваць з Беларускага торэнта — Аповесць мінулых гадоў. Гербы. Частка першая / 2007 / Беларусьфільм