Да 600 годзя Грунвальдскай бiтвы

15 ліпеня споўніца 600 гадоў з дня Вялікай бітвы ў Вялікай вайне і з дня Вялікай перамогі саюзных войскаў Вялікага княства Літоўскага і каралеўства Польскага над наймагутнейшым і найагрэсіўнейшым войскам Тэўтонскага ордэну.

Пра гэтую вайну і гэтую бітву напісана вельмі многа. Бібліяграфія сягае на сотні найменняў. Таму я не збіраюся цытаваць тут падрабязнае апісанне, а спынюся толькі каротка, на падзеях таго часу.

Пасля чарговай спробы Тэутонскага ордэна здзейснiць забойства вялiкага князя Вiтаута, Вiтаут меу нараду з Ягайлам аб правядзеннi далейшай вайны з крыжакамi. Затым вялiкi князь спешна падауся да Лiтвы i ужо на чацвёрты дзень быу у Берасцi, адкуль дау загад yciм землям рыхтавацца да вайны з Ордэнам.

Да 600 годзя Грунвальдскай бiтвы

Да 600 годзя Грунвальдскай бiтвы

Рашучая 6iтвa адбылася 15 лiпеня каля вёскi Грунвальд (у бел. летапiсах Дуброуна). У бiтве удзельнiчалi 40 харугвау (палкоу) Вялiкага княства i аддзелы белаpycкix татарау. 30 харугвау мелi на сцягах «Пагоню» -герб Вялiкага княства, 10 — герб «Калонны» — белыя слупы на чырвоным полi. Пад Грунвальдам бiлiся наступныя беларускiя харугвы:
берасцейская, вiленская, вiтебская, ваукавыская, гарадзенская, друцкая, крэуская, лiдская, меднiцкая, мiнская, магiлёуская, мсцiслауская, наваградская, аршанская, пiнская, полацкая, слонiмская, слуцкая. 3 украiнскiх палкоу без сумнiву удзельнiчалi у 6iтве луцкая, уладзiмiрская, ратненская харугвы, палкi Падольскай зямлi Харугвы мелi розную колькасць — ад 60 да 200-300 коп’яу, але былi i у 500 i у 600 коп’яу. Кап’ём называлася баявая адзiнка з трох ваяроу: рыцара, збраяносца (у нас ён называуся парабкам) i лучнiка. Бедны баярын мог выступiць i у адзiночку цi абыходзiцца толькi лучнiкам, а заможны старауся пабольшыць лiк cвaix парабкау, бо бяспека рыцара у 6ai моцна залежала ад ix колькасцi i вопыту.

На поле сечы палегла трацiна войска ВКЛ, а мсцiслаускi, аршанскi i смаленскi палкi палеглi амаль цалкам, прыняушы галоуны удар крыжакоу. Палякi выставiлi 50 палкоу (з ix 7 украiнскiх). На чале саюзнага войска aфiцыйна стаяу польскi кароль Ягайла, фактычна iм камандавау вялiкi князь Вiтаут.

Немцы пад началам вялiкага магiстра Ульрыха фон Юнгiнгена мелi 66 палкоу добра узброеных рыцарау з многiх краiн Заходняй Еуропы. У бiтве удзельнiчалi 30-40 тыс. саюзнага i крыху менш крыжацкага войска.

Бiтва закончылася поуным разгромам рыцарскага войска, загiнула усе кipayнiцтва Ордэна. Героем бiтвы стау князь Сямён Мсцiслаускi, якi узначалiу мсцiслаускi, смаленскi, аршанскi палкi, якiя вытрымалi самы цяжкi удар крыжакоу. Толькi боязь караля Ягайлы атрымаць праклён ад папы рымскага, якi падтрымоувау Тэутонскi ордэн, прымусiла пераможцау зняць асаду сталiцы Тэутонскага ордэна Мальбарка. Перамога прыпынiла крыжацкую агрэсiю на Беларусь, Лiтву, Польшчу. Тэакратычная Тэутонская дзяржава назаужды страцiла сваю магутнасць.

Стала прыемна ўсведамляць, што цяпер народ звярнуўся да сваёй гісторыі і паважае яе, па меры сваіх магчымасцяў. Калі хтосьці яшчэ не ў курсе, чтоже за бітва прозошла 600 гадоў назад і як яна паўплывала на ход падзей таго часу і адпаведна нашага, можаце азнаёміцца з апісаннем Грунвальдская бiтвы з кнiгi Ігара Літвіна. «Закінуты мір, або малавядомыя старонкі беларускай гісторыі«, тамака жа можна прачытаць водгук аб паездцы на мерапрыемствы ў гонар дадзенай бітвы ў Польшчы, шкада ў мяне не атрымалася туды паехаць, але магчыма фатаграфіі будуць ад сястры, якая з’яўляецца удзельніц клуба, рэканструкцыі эпохi сярэднявечча. Алеж, калi у вас iдзе «Белсат», то вы можаце палядзець інсцэнізацыю бітвы і фільм «Легенда Грунвальду», трансляцыя яе 22 ліпеня а 21.20. Паўтор 23 ліпеня а 08.50.

Дарэчы зусім нядаўна выйшла ў святло новая кніга прысвечаная Грунвальдскай бiтве, завецца яна «»Ваяры Грунвальдскай бітвы» аўтар Ю.М. Бохан, тыраж кнігі не вялікі, і думаю яна папоўніць маю бібліятэку неўзабаве.

Ваяры Грунвальдскай бітвы

Ваяры Грунвальдскай бітвы

Кніга Ю.М. Бохана прысвечана найважнай падзеі двухсотгадовага супрацьстаяння беларускіх земляў агрэсіі крыжакоу — Грунвальдскай бітве, якая адбылася 15 ліпеня 1410. Разглядаецца прад гісторыя бітвы ад з’яўлення немцаў ва Ўсходняй Прыбалтыцы да пачатку Вялікай Вайны 1409-1410, ход баявых дзеянняў, расстаноўка сіл, ваенныя арганізацыі супернікаў, іх колькасны склад, узбраенне, стратэгія, тактыка.

Таксама Нацыянальным Банкам Беларусі выпушчаная памятная манета у 1 рубель, прысвечаная 600 годзю Грунвальдскай бітве.

Манета да 600 годзя Грунвальдскай бiтвы

Манета да 600 годзя Грунвальдскай бiтвы

Манета 1 рубель да 600 годзя Грунвальдскай бiтвы

Манета 1 рубель да 600 годзя Грунвальдскай бiтвы