ФАЛЬВАРАК

Як паказау час, шматлікія наведвальнiкi не ведаю, што пазначае нязвыклае для слыху слова “фальварак“. І бо на блогу ёсць цэлая рубрыка “фольварок“, то вырашыў так сказаць, даць разгорнуты адказ на гэтае пытанне.

ФАЛЬВАРАК ( з польскага folwark ад нямецкага Vorwcrk хутар), вiд феадальнага зямельнага уладання у ВКЛ i Рэчы Паспалiтай: двор феадала з комплексам будынкау i угоддзяу. Правобразамi фальварка у ВКЛ былi так званыя двары, у тым лiку гаспадарскiя, прызначаныя для вытворчасцi сельска гаспадарчай прадукцыi, неабходнай для утрымання феадальнай адмiнiстрацыi i на acaбicтыя патрэбы феадалау.

Былы фальварак на рацэ Жыжма

Былы фальварак на рацэ Жыжма

Стварэнне фальваркау найперш было выклiкана значным ростам попыту на збожжа у краiнах Заходняй Еуропы у канцы 15 – пачатку 16 стагодзя. Каб скарыстаць спрыяльную сiтуацыю i павялiчыць вытворчасць збожжа, дзяржавай была распачата рэарганiзацыя гаспадаркi, адной з яе састауных частак стала пашырэнне старых двароу i стварэнне фальваркау.

Умовы стварэння фальваркау вялiкi князь Жыгiмонт II Аугуст агаварыу ва “Уставе на валкi” 1557: “Фольваркi хочем мети, абы везде становены, яко наболшы быти могуть пры каждым замках и дворех нашых, окром где бы кгрунты злые и непожыточные были“. Паводле гэтага дакумента фальварак уяуляу сабой гаспадарку (панскi двор з жылымi I гаспадарчымi пабудовамi, ворыуныя i iншыя угоддзi), заснаваную на працы прыгонных сялян i арыентаваную на вытворчасць збожжа на продаж.

Пад фальваркi звычайна адводзiлiся лепшыя землi як па якасцi глебы, так i па размяшчэннi (блiзкiя да буйных гарадоу i транспартных артэрый). Велiчынi фальварковага i сялянскага ворыва суадносiлiся як 1:7. Кожная сялянская сям’я атрымлiвала зямельны надзел памерам у волоку цi яе частку, з якой выконвала дакладна вызначаныя павiннасцi.

Найболее поунае уяуленне пра фальварак даюць iнвентары – вопiсы феадальных уладанняу. Паводле ix, кожны фальварак акрамя ворнай зямлi меу агароды, сенажацi, выганы. Амаль ва ycix фальварках гадавалi свойскую жывёлу i птушку. У некаторых фальварках бьлi сады, сажалкi, млыны, руднi, кузнi, цагельнi, пякарнi, бровары i iншыя.

Фальваркi былi у дзяржауных, прыватных i царкоуных уладаннях. У 16 стагодзi фальваркi сталi асновай гаспадарання у заходняй i цэнтральнай Беларусi (усходняя Беларусь у час актыунага правядзення аграрнай рэформы была ахоплена Iнфлянцкай вайной 1558-82, i галауной павiннасцю дзяржауных сялян тут была данiна для забеспячэння гарнiзонау i вайсковых падраздзяленняу). У вынiку пераводу феадальнай гаспадаркi на фальваркова-паншчынную сiстэму значна вырасла вытворчасць збожжа, i ВКЛ стала адным з аснауных пастаушчыкоу у Заходнюю Еуропу.

Значна выраслi даходы дзяржавы. М.В.Доунар-Запольскi лiчыу, што да сярэдзiны 17 ст. даходау Берасцейскай i Кобрынскай эканомiй амаль у 7 разоу быу выклiканы менавiта развiццем фальваркова-паншчыннай сiстэмы.

Яе заняпад на Беларусi адбыуся у сувязi з войнамi сярэдзiны 17 -пачатку 18 стагодзяу, калi у вынiку страты значнай колькасцi насельнiцтва i цяглай жывёлы не было магчымасцi для апрацойкi значных абшарау панскага ворыва, i сяляне пераводзiлiся на грашовую рэнту.

Новае пашырэнне фальваркова-паншчыннай сiстэмы адбылося у сувязi з правядзеннем з 1765 Тызенгауза рэформы. Фальваркова-паншчынная сiстэма гаспадарання пачала знiкаць спачатку у дзяржауных уладаннях з правядзеннем аграрнай рэформы П.Дз.Кiсялева у 1830-50-х гадах, а канчаткова спынiла свае iснаванне пасля сялянскай рэформы 1861.

Пасля гэтага тэрмiн “Фальварак” ужывауся у асноуным у вузкiм значэннi слова як назва паселiшча – панскага двара з пабудовамi. Як назва феадальнай гаспадаркi слова “Фальварак” у некаторых выпадках выкарыстоувалася як ciнонiм тэрмiна “маёнтак”, аднак гэта паняцце больш шырокае, у адным маентку магло быць некалькi фальваркау.

З книгi “Энцыклапедыя ГIСТОРЫI БЕЛАРУСI”

Нажаль, да нашага часу засталося не так шмат ацалелых фальваркаў, не гледзячы нават на тое, што іх было вельмі шмат…

Оставить комментарий

Почта (не публикуется) Обязательные поля помечены *

*

Вы можете использовать эти HTML теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>