Книга «ГЕРАЛЬДЫКА БЕЛАРУСI»

Хочу представить вашему вниманию очередное пополнение своей библиотеки, а именно книгу «ГЕРАЛЬДЫКА БЕЛАРУСI» автор Анатоль Цiтоу.

На днях пополнил свою домашнюю библиотеку новой, на мой взгляд, весьма интересной книгой, посвященной геральдике Беларуси. Книга выполнена на хорошей плотной бумаге и красивой полиграфией и книга на беларуском языке! Книга будет интересна для начинающих интересоваться данной тематикой и просто интересующихся историей свой страны.

Книга состоит из семи глав:
1. Галоуныя паняцi i тэрмiналогiя;
2. Крыницi i даследваннi па беларускай геральдыцы;
3. Прыватная геральдыка;
4. Карпарацыйная сiмволiка;
5. Канфесiйная сiмволiка;
6. Зямельная сiмволiка:
- Вытокi сiмвала
- Герб Пагоня у часы ВКЛ i Позняй Рэчы паспалiтай
- Герб Пагоня у часы Расiйскай iмперыi
- Герб Пагоня у XX ст.
7. Дзяржауная сiмволiка у XX ст.

Прадмова да книгi

Iнтарэс да геральдыкi як культурнай з’явы у розныя часы i на розных этапах развiцця грамадства не быу аднолькавы. Апагею свайго развiцця яна дасягнула у эпоху феадалiзма. У часы буржуазнага грамадства геральдыка стае “перажыткам”, “радзiмай плямай” феадальнага грамадства. Пазней да яе звяртаюцца, як да прыгожай традыцьй, якая можа у пэунай ступенi кансалiдаваць грамадства. Найбольшы застой у адносiнах да геральдыю i нават вострае яе непрыяцце у нашай краше назiралiся у 70-80-я гады мiнулага стагоддзя, тым не менш змена палiтычнай сiтуацыi спарадзiла новую хвалю iнтарэса у грамадстве i кiруючых структурах да гербатворчасцi. На жаль, здараецца, што гэтая хваля, у залiшнiм энтузiязме прадстаунiкоу пэуных структур, перахлёствае магчымасцi i геральдыкi.

Старонкi з книгi «ГЕРАЛЬДЫКА БЕЛАРУСI»

Старонкi з книгi «ГЕРАЛЬДЫКА БЕЛАРУСI»

Расiйкi даследчык пачатку XX ст. Ю. Арсеньеу пicay: “Геральдыка ёсць свайго роду сiмвалiчная мiжнародная мова, таму што ва ycix краiнах, дзе яна icнye, мы сустракаем адны i тыя ж постанi i эмблемы, якiя перадаюць з роду у род высокiя паняццi рэлiгii, рыцарскага гонару i любовi да Бацькаушчыны”.

Як навуковая дысцыплiна геральдыка канчаткова сфармiравалася у XVIII ст. Папярэдне, як сусветная з’ява, яна прайшла спачатку стадыю практычнага ужытку. Пры гэтым яе узрост налiчвае каля васьмi-дзевяцi стагоддзяу. Што тычыцца нашай краiны – Беларусi дык тут прыкладна з XIV-XV ст. пачынаецца гiсторыя гербау.

Старонкi з книгi «ГЕРАЛЬДЫКА БЕЛАРУСI»

Старонкi з книгi «ГЕРАЛЬДЫКА БЕЛАРУСI»

Тэрмiн геральдыка паходзiць ад ням. Hееr Alt (лiтаральна – стары пан, спадар) – так называлiся асобы, якiя распараджалiся у час правядзення тypнipay i адным з абавязкау якiх было апiсанне рыцарскiх гербау. Прадмет вывучэння геральдыкi – герб як сiмвалiчная выява, выкананая па жорскiх спецыяльных правiлах. Слова паходзiць ад ням. Erbe (спадчына). Выява герба размяшчалася на пячатках, надмагiллях, прадметах хатняга ужытку, збpoi, на розных архiтэктурных пабудовах, у кнiгax i г. д.

Галоуныя функцыi герба спалучаюцца з падкрэслiваннем:
1. iндывiдуальнасцi уладальнiка;
2. прыналежнасцi той альбо iншай рэчы канкрэтнаму уладальнiку i знака уласнасцi;
3. прыналежнасцi самого уладальнiка праз права карыстацца гербам да пэунай сацыяльнай групы насельнiцтва;
4. прыналежнасцi праз герб да пэунай дзяржаунай, этнiчнай, зямельнай, вайсковай, саслоунай, карпарацыйнай, крэунай (радавой) i iнш. агульнасцi.

Старонкi з книгi «ГЕРАЛЬДЫКА БЕЛАРУСI»

Старонкi з книгi «ГЕРАЛЬДЫКА БЕЛАРУСI»

Праз свае функцьii герб вырашае дзве задачы. Першая з ix – рэпрэзентацыйная. Гэта азначае, што ён прадстауляе i адлюстроувае праз пэуную сiмволiку як гiстарычныя абставiны свайго узнiкнення, так i тую дзяржаву, зямлю, горад, народ цi асобу, якiм належыць. Другая функцыя – распазнавальная. Згодна з ёй герб з’яуляецца сiмвалам, задача якога чвылучаць i падкрэслiваць адметнасць свайго уладальнiка сярод астатнiх. У сувязi з гэтым герб мусiць быць добра запамiнальным i легка распазнавальным.

На Беларусi класiчнае (у сучасным разуменнi) устойлiвае паняцце i тэрмiн “герб” фiксуюцца i канчаткова замацоуваюцца у XIV-XV стст. хаця i у пазнейшых дакументах можна кат-некалi спаткаць пэуную дваiстасць разумення паняцця – “герб альбо пячаць”, што часцей тычыцца атрыбутау местскага самакiравання.

У старадрукаваных кнiгаx, дзе часта прыводзiлiся гербы фундатарау з вершаванымi прысвячэннямi, спаткаюцца паэтызаваныя паралелiзмы: герб-клейнод або клейнот (у сэнсе – герб як упрыгажэнне асобы, каштоунасць). Ёсць яшчэ адно значэнне слова клейнод – гэта упрыгажэнне, якое размяшчалася на версе прылбiцы (шлема) уладальнiка герба.

Значная геральдычная спадчына, якая засталася нам са старажытнасцi, патрабуе пiльнага i руплiвага вывучэння. У ёй вылучаецца дзве асобныя галiны:

першая – гербы i эмблематычныя выявы мясцовага паходжання;
другая – прыунесеныя звонку найбольш рухомай часткай феадальнага грамадства – служылага саслоуя, якое у моц пэуных прычын вандравала у розных накiрунках па усёй Еуропе.

Акрамя таго, i выявы гербау, якiя часцяком надавалiся, пазычалiся, станавiлiся такiм чынам “вандроунай” сутнасцю.

Старонкi з книгi «ГЕРАЛЬДЫКА БЕЛАРУСI»

Старонкi з книгi «ГЕРАЛЬДЫКА БЕЛАРУСI»

Геральдыка як навука мае дзве галiны – практичную i гiсторыка-тэарэтычную. Першая утрымоувае у сабе правiлы геральдыкi, выкарыстанне якiх дазваляе i сёння ствараць гербы дзяржауныя i гарадскiя, ведамасныя i прыватныя. Падзеi канца XX стагоддзя далi новы штуршок у развццi гэтай галiны геральдычных ведау. Станауленне нацыянальных дзяржау на месцы былога СССР пацягнула за сабой шырокае адраджэнне i вялкую патрэбу у геральдычных ведах, без якiх немагчыма аднауленне гiстарычных i стварэнне i ужыванне на гэтым падмурку правiльных сiмвалау адноуленых дзяржау, гербау гарадоу i г.д.

Другая галiна – гiстарычная геральдыка – мае неацэннае значэнне у працэсе вывучэння i крытыкi гiстарычных крынiц. Яна найбольш шчыльна звязана з сфрагiстыкай, нумiзматыкай, генеалогiяй, вексiлалогiяй, археалогiяй, фiлiграналогiяй i г.д.

Пры вынучэннi геральдыкi, асаблiва гiстарычнай, варта памятаць, што галоунай з’яуляецца эмблема, размешчаная у шчыце (тарку), дапоуненая спадарожнымi элементамi – yciм тым, што знаходзщца паза беражкамi тарка.

Геральдыка – гэта навука, якая спалучае у сабе як строгiя правiлы, што забараняюць будзь якi адыход ад ix, так i прыгажосць мастацкага твора, сёння гэта спецыяльная гiстарычныя дысцыплiна, пры дапамозе якой вывучаюцца старажытныя i ствараюцца новыя гербы.

Вывучэннем гербау займаецца тэарэтычная, a ixнiм стварэннем – практычная галiна геральдыкi.

Оставить комментарий

Почта (не публикуется) Обязательные поля помечены *

*

Вы можете использовать эти HTML теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>