Костёл Святой Троицы в поселке Заболоть

Простой, но в тож е время красивый костел Святой Троицы в поселке Заболоть (Вороновский район, Гродненская область), построенный на месте старого деревянного костела XVII века.

Описание костела из книга «Каталiцкiя храмы Беларусi»

У заходняй частцы вёскi. Пабудаваны у 1803 – 12 гг. з цэглы на месцы драулянага храма 1622 г. Абкружаны бутавай агароджай з 3-арачнай брамай. Да 1937 г. святаром храма быу ксёндз I.Кажарновiч — прыхiльнiк беларусiзацыi каталiцкага набажэнства.

Помнiк архiтэктуры класiцызму. Вырашаны прамавугольным аб’ёмам пад 2-схiльным дахам (у па-20 ст. дахоука заменена бляхай). Да галоунага фаса далучана 3-ярусная 4-гранная званща з партатыунай 8-калоннай шатровай ратондай у завяршэннi (надбудавана у пачатку 20 ст.). У гэты ж час арачныя бакавыя аконныя праёмы заменены на гатычна-спiчастыя, што унесла у apxiтэктурна – стылевую трактоуку пабудовы элемент эклектызму. Нетрадыцыйна размешчаны 2 сакрысцii, аб’яднаныя у адзiнай прыбудове да тыльнай алтарнай сцяны храма. Архiтэктурны дэкор сканцэнтраваны на званiцы: ярусы падзелены карнiзамi, нiжнi ярус i вуглы руставаны, верхнi апрацаваны фiлёнгамi i прарэзаны арачнымi праёмамi. Плоскасныя фасады дэкарыраваны гарызантальным рустам, прамавугольнымi панэлямi i плакеткамi, апяразаны карнiзам спрошчанага профiлю.

Зала храма перакрыта плоскай столлю-сафiтам, сакрысцiя — крыжовымi скляпеннямi, сцены расчлянёны пiлястрамi i апяразаны антаблементам спрошчанай прафiлiроукi. На алтарнай сцяне i бакавых кулiсах-прасценках, што вылучаюць памяшканне апсiды, сродкамi iлюзорнага жывапiснага роспiсу нанесены 3 архiтэктанiчныя алтары: цэнтральны 4-калонны з выявамi святых апосталау Пятра i Паула i 2-калонныя бакавыя. На левай кулiсе апсiды навешаны паукруглы драуляны амбон. У час рамонту 1939 г. неаракайльнай арнаментыкай размаляваны сцены i столь. Над уваходам на 4 драуляных калонках узнята галерэя хорау. Абразы 18 ст. «Мацi Божая смуткуючая», пачатку 19 ст. «Мацi Божая Рымская», «Навучэнне Марьi» i «Св. Юрый».

p.s. в книге данный костел значится как «Касцел святых апосталау Пятра i Паула»