Крэускi замак

Рубрика:История Беларуси, Как это было, Путешествия, Фотографии

Працягваю распавядаць аб в.Крэва і яго славутасцях, сёння пост будзе прысвечаны самой галоўнай славутасці, а менавіта Крэўскаму замку.

Прыехаўшы ў Крэва я ў першую чаргу накіраваўся да развалін замка, адразу скажу, што ад замка засталося нажаль не шматлікае і яго разбурэнню спрыялі больш за ўсё шматлікія войны, чым прырода і час.

Трапляючы ў замак адразу адчуваеш яго некалі мінуўшую веліч, датыкаешся да камянёў сценаў спрабуючы адчуць дыханне часу, якое даносіцца да нас з глыбіні стагоддзяў далёкага мінулага нашай гісторыі, спрабуеш прадставіць, што адбывалася ў поры росквіту жыцця замка. Усё гэта перадаць у вельмі складана, трэба самому пабываць і адчуць на сабе энергетыку месца.

Як і гаварыў войны пакінулі ў гісторыі замка вельмі шмат слядоў, так у поры Першай Сусветнай вайны ў сценах замка былі абсталяваныя некалькі дотаў, бо лінія фронту праходзіла фактычна па самім Крэва. Одзін з дотаў, убудаваны ў адну з былых веж, фактычна захаваўся і да нашых дзён. Першая Сусветная пакінула шмат слядоў у Крэва і аб гэтым яшчэ будзе згадана ў іншых публікацыях.

Фатаграфii Крэускага замака

Фатаграфii Крэускага замака

Унутраны двор Крэўскага замка

Унутраны двор Крэўскага замка

Далей прапаноўваю прачытаць апісанне Крэўскага замка, якое прыводзіцца ў энцыклапедыі “Вялiкае Княства Лiтоускае“:

Крэускi замак, замак тыпу кастэль 14 ст. у мяст. Крэва Ашмянскага пав. (цяпер веска у Смаргонскiм р-не). Адна з першых мураваных кастэляу ВКЛ. Класiчнай застаецца версiя пра пабудову замка пасля 1338 i да 1345 вял. кн. Альгердам як сваей уласнай рэзiдэнцыi. Магчыма, будаунiцтва замка пачата яшчэ бацькам Альгерда вял. кн. Гедзiмiнам. Альгерд атрымау Крэва ад Гедзiмiна у 1338. Тут у 1345 было заключена пагадненне памiж Альгердам i пасламi вял. кн. Кейстута пра падзел улады у ВКЛ.

Сцяна замка з выглядам на галоўную вежу

Сцяна замка з выглядам на галоўную вежу

Дацiроукi 1338—45 прытрымлiвалiся М.Ткачоу i Т.Поляк. У 1980—90-х г. атрымала развiццё версiя пра пачатак будаунiцтва К.з. у канцы 13 ст. (С.Абрамаускас, А.Трусау, Чарняускi). Яна аргументуецца архаiчнымi рысамi нiжнiх зон муроукi сцен, выкладзеных на глiнянай рошчыне, што у Балтыйскiм рэгiёне датуецца 13 ст. Iснуе меркаванне, што К.з., як i iнш. кастэлi ВКЛ, пабудаваны пасля 1380 (А.Жалнеруса).

Унутры Крэускага замка

Унутры Крэускага замка

К.з. узведзены каля месца упадзення р. Шляхцянка у Крэвянку. Каля чвэрцi замкавай тэрыторьi (паун. частка) знаходзiлася на пясчанай дзюне, што узвышалася над балоцicтым рачным поплавам. Размяшчэнне замка у забалочанай нiзiне мусiла перашкодзiць ужыванню тэхнiкi у час аблогi, хоць у далейшым гэта не дазваляла узводзiць новыя лiнii абароны замка.

Руіны сценаў Крэўскага замка

Руіны сценаў Крэўскага замка

К.з. у плане мае няправiльную трапецыю (85 х 108,5 х 71,55 х 97,2 м). Таушчыня сцен дасягала 2,5 м, вышыня 12—13 м. На вышыню прыблiзна 4 м яны былi выкладзены з валуноу на вапнава-пясчанай рошчыне, вышэй ужывалася цэгла, пакладзеная у тэхнiцы балтыйскай муроукi (2 лажкi — 1 тычок). Унутраная частка сцен выканана метадам забутоукi. На фасадах замка у выглядзе фрыза з цэглы быу зроблены шырокi атынкаваны i пабелены пас. Сцены завяршалiся баявой галерэяй.

Астаткі дота пор ПСВ у сцяне замка

Астаткі дота пор ПСВ у сцяне замка

Брама знаходзiлася у паун. сцяне. Праз кароткi тэрмш каля паун.-зах. вугла замка звонку была пабудавана Княжацкая вежа-данжон вышынёй 25 м. Сцены вежы (17 х 18,65 м) не маюць перавязкi з мурамi замка i выступаюць за ix перыметр – гэтым самым забяспечвалiся не толью франтальны, але i фланкiруючы абстрэл подступау да замка (дасягненне фартыфiкацыi 2-й пал. 14 ст.). У нiжнiм ярусе Княжацкай вежы знаходзiлася вязнiца, 2-i ярус выкарыстоувауся для гасп. мэтау, жылыя памяшкaннi знаходзiлiся на 3-м i 4-м ярусах. Пра рэпрэзентатыуны характар вежы сведчаць таксама вял. гатычныя аконныя праёмы.

Астаткі Княжай вежы ў замку

Астаткі Княжай вежы ў замку

У вежу можна было трапiць з баявой галерэi праз уваход, якi знаходзiуся на узроунi 3-га яруса. Першапачатковыя перакрыццi паверхау выконвалiся з дошак на брусах, ад якiх у сценах захавалiся прамавугольныя адтулiны. На мяжы 1520—30-х г. у цэнтры вежы быу узведзены крыжападобны слуп, на якi абапiралiся нервюрныя скляпеннi, што перакрывалi памяшканнi 2-га i вышэйшых паверхау.

Чарняускi характарызуе Княжацкую вежу як прататып замкавага палаца. 2-я вежа Малая, была збудавана у пауд.-усх. унутраным куце замка, вiдаць, на мяжы 14—15 ст. Паводле iнш. вepcii, Малую вежу збудавалi адначасова з Княжацкай. Квадратная у плане вежа мела 3 цi 4 ярусы.

Астаткі дота пор ПСВ у малой вежы замку

Астаткі дота пор ПСВ у малой вежы замку

На падворку замка каля уваходу археолагамi былi выяулены рэшткi мураванага будынка грамадзянскага прызначэння, узведзенага у 14 ст. Квадратная у плане пабудова (каля 8 х 8 м) мела скляпеннi Тэхнiка муроукi сцен цалкам аналагiчная замкавым. Мяркуецца, што пабудова прызначалася пад княжацкi палац. Паводле вepcii А.Кушнярэвiча, пабудова узводзiлася як вежа (бергфрыд), а потым была прыстасавана пад палац.

Падчас археалагiчнага даследавання Княжацкай вежы знойдзена больш за 2 тыс. фрагментау тынкоукi) з роспiсам у тэхнiцы all-secco (па сухой тынкоуцы). Вылучаюць 3 этапы аздаблення iнтэр’ерау вежы роспiсам: 1-я пал. 14 ст., пач. 15 ст., мяжа 17-18 ст. Найстаражытныя роспiсы – тaнipaванне тынкоукi чырвонымi вохрамь Для pocпicay пач. 15 ст. характэрна ужыванне дастаткова багатай колеравай гамы. На мяжы 17-18 ст. роспiсы былi часткова перапiсаны у тэхнiцы тэмпернага жывапiсу. Тэхналогiя крэускiх pocпicay не характэрна для вiзантыйскай традыцыi, але мае значнае падабенства з прынцыпамi жывапiсу зах.-еурапейскага сярэдневякоуя.

Княжацкая вежа

Княжацкая вежа

Невядомы нiводны эпiзод нападу на Крэва нямецкiх рыцарау. Гiсторыя К.з. адметна важнымi палiт. падзеямi Тут у 1381 знаходзiуся на выгнаннi Ягайла, пазбаулены трона ВКЛ cвaiм стрыем Кейстутам. У 1382 ужо Кейстут патрапiу у зняволенне у К.з., i тут паводле загаду Ягайлы ён быу задушаны. У Крэве у той жа час быу зняволены Biтаут, але ён здолеу уратавацца. Тут быу падпiсаны акт Крэускай унii 1385. У 1433 у час мiжусобiцы К.з. узяу Свiдрыгайла. Да 1470 замак адноулены. У 1503-06 К.з. значна пацярпеу ад набегау крымскiх татар. У вынiку С.Герберштэйн у 1518 занатавау: «Крэва – мястэчка з пакiнутым замкам». У жн. 1519 К.з. узялi у час глыбокага рэйду маскоускiя войскi.

Сцены замка са боку малой вежы

Сцены замка са боку малой вежы

Паводле дакументау пач. 17 ст. вядома, што крэускiя мяшчане вызвалялiся ад вартавой службы у замку. Археалагiчна адзначаны разбурэннi у час вайны Pacii з Рэччу Паспалiтай 1654-67. У замку знаходзiлася рэзiдэнцыя крэускага старасты, а таксама была збудавана драуляная ратуша. Найбольш пацярпеу К.з. у час 1-й сусветнай вайны.

Гравюра паводле малюнка Н. Орды 1856—83 гг.

Гравюра паводле малюнка Н. Орды 1856—83 гг.

К.з., пачынаючы з 19 ст., прыцягвау увагу мастакоу: Н.Орды, Б.Тамашэвiча, Я.Драздовiча, Ф.Рушчыца i iнш. Кансервацыя муроу замка праведзена у 1929—30 польскiмi спецыялiстамi на чале са С. Лорэнцам. Сiстэматычнае археалагiчнае вывучэнне пачалося у 1970 (Ткачоу), прадоужылася у 1985 (Трусау, Ткачоу) i 1987—89 (Чарняускi). У наш час праводзяцца працы па частковай кансервацыi pyiн замка. Дзейнiчае Дабрачынны фонд «Крэускi замак».

Тут прадстаўленая ўсяго толькі малая частка фатаграфій якія былі зробленыя падчас наведвання замка, магчыма ў далейшым яшчэ будзе адзін пост прысвечаны Крэўскаму замку.

3 Ответа к записи Крэускi замак

Оставить комментарий

Почта (не публикуется) Обязательные поля помечены *

*

Вы можете использовать эти HTML теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>