Крыж Льва Сапегi

Крыж Льва Сапегi

Беларуская гiсторыя, як чароуная i скупая фея, беражна ахоувае i ашчадна выдаткоувае свае таямнiцы. Не кожнаму адчыняе яна чарадзейны куфэрак. А у iм багаццяу — лiчыць не злiчыць. Ёсць такiя напаузабытыя старонкi i у жыццi знакамiтага дзяржаунага дзеяча Льва Caпeгi. Ураджэнец вёскi Астроуна Вiцебскага павета быу у Вялiкiм княстве Лiтоускiм вялiкiм канцлерам — другiм чалавекам пасля вялiкага князя у тагачаснай дзяржаве.

А яшчэ ён выконвау абавязкi вялiкага гетмана, узначальвау соймавую камiciю па падрыхтоуцы Статута Вялiкага княства Лiтоускага 1588 года. Адрэдагавау яго тэкст, фiнансавау выданне гэтага непераузыдзенага у сярэднявечнай Еуропе юрыдычнага дакумента. Быу i дыпламатам, i ваяром, i культурным дзеячам. I, вядома ж, Сапега быу адным з багацейшых тагачасных магнатау. Аднак багаццi трацiу разумна, дзеля карысцi свайго народа. Яшчэ i дагэтуль icнye школа, да заснавання якой далучыуся Леу Сапега. Гэта адна са старэйшых на беларускай зямлi Iказненская школа, што у Браслаускiм раёне.

Дапамагау Сапега многом цэрквам i манастырам. Напрыклад, Жыровiцкай царкве ён ахвяравау багата аздобленае рукапiснае Евангелле. Але найбольшую цiкавасць уяуляе факт уфундавання для Чарэйскага манастыра вялiкага напрастольнага крыжа. Гэтая святыня увайшла у гiсторыю пад назвай «Крыж Льва Caпeгi 1596 года» . Сапегау падарунак уяуляу бясспрэчную гiсторыка-культурную каштоунасць.

Чарэйскi манастыр быу заснаваны у 1454 годзе чарэйска-лукомскiм князем Мiхаiлам Пяструцкiм, якi з’яуляуся смаленскiм епiскапам, а пасля Kieycкiм мiтрапалiтам. Гэта праз 200 гадоу пацвердзiу у даравальнай грамаце i Леу Сапега, да якога пазней перайшло Лукомскае княства.

Чарэя была напачатку буйным маёнткам Лукомскага княства, якое у другой палове XVII стагоддзя увайшло у Аршанскi павет, а пазней стала мястэчкам Сенненскага павета. Цяпер гэта веска у Чашнщкiм раёне. Надзел князёу Лукомскiх не раз быу разбураны i знiшчаны. Гэткi ж лес выпау i на долю Чарэйскага манастыра.

Пасля смерщ заснавальшка манастыр на 250 гадоу перайшоу пад апеку роду Сапегау. Kaлi яго уласнiкам стау Леу Iванавiч, там былi толькi драуляныя пабудовы «для старцев и стариц». Сапега збудавау каменны манастыр i храм. Узвёу ix на востраве, якi знаходзгуся на возеры Галауля. Фундатар аддау манастыру сады i агароды, фальварак з ворнай зямлёй. Усё гэта Сапега зацвердзiу спецыяльнай Даравальнай граматай, у якой засведчыу свае i нашчадкау права патранату над манастырамi i паабяцау захоуваць там толькi «грэцкую веру», а iгуменау выбiраць толькi «закону грэцкага».

Аднак на самым пачатку 1600-х гадоу болшь як на два стагоддзi Чарэйскi манастыр стау унiяцкiм. I толькi у 1834 годзе святыня была вернута праваслауным вернiкам. Праз усё жыццё Леу Сапега paбiy для царквы i манастыра шчодрыя ахвяраваннi. Вяртаючыся з ваенных паходау, перадавау сюды захопленыя трафеi — абразы, царкоуны посуд, iншыя культавы рэчы.

Крыж Льва Сапегi

Адным з такiх дарункау быу цудатворны абраз святой Багародзiщы. Некалi ён знаходзгуся у Вялiкiм Ноугарадзе. Паданнi сведчаць, што калi скiфы даймалi горад асадай, абраз Божай Мацi дапамог вытрымаць напад i разбiць ворага. У 1611 годзе войскi польскага караля i вялiкага князя лiтоускага Жыгiмонта III Вазы устутлi у Ноугарад, абраз перадалi Сапегу. Вялый канцлер захоувау святыню разам з iншымi каштоунасцямi у галоунай рэзiдэнцыi свайго роду — Ружанах.

Пасля смерщ Льва Caneri ягоны наследные Казiмiр, маршалак i будучы вялiкi канцлер, забыуся пра iкону. Ды аднойчы у сне да яго з’явiлася Багародзiца i пaпpaciлa перанесцi абраз у належнае яму месца. Iкону адшукалi i перадалi у Жыровiцкi храм. Але Багародзiца з’явiлася зноу i настойвала на сваiм. Знакамiты абраз быу вернуты у царкву святой Троицы Чарэйскага манастыра.

3 iмем Caпeri звязана i Чарэйская плашчанiца 1566 года. Гэты выдатны помнiк праваслаунай даунiны вылучауся cвaiмi мастацкiмi вартасцямi. Асаблiва вышытымi на iм надпiсамi.

Аднак не толькi ваенныя трафеi адрасавау Сапега манастыру. У 1596 годзе вялiкi канцлер заказау для манастырскай царквы напрастольны крыж. Як зазначае знаны даследчык беларускай даунiны Е.Раманау, якi на свае вочы бачыу Сапегаву святыню, крыж зроблены «з нiзкапробнага серабра i, верагодна, быу пазалочаны». Меу у вышыню 61 сантыметр, з якiх трошкi болыш за палову займала падстаука. Чатырохканцовы, з трохпялёсткавымi канцамi, кожны з пялёсткау заканчвауся невялiкiмi шарами. Шырыня дрэва на крыжы складала 4 сантыметры, таушчыня — 2. Была пазначана i дата вырабу.

Першапачаткова крыж упрыгожвалi каштоуныя камянi. На пярэднiм баку знаходзiлася адлiтае распяцце Хрыста. Справа ад Збавiцеля, у медальёне з пялёсткау, быу выгравiраваны вобраз Багародзщы, а злева — Яна.

Верхнюю частку крыжа упрыгожвау выгравiраваны раслiнны арнамент. На адваротным баку — адлюстраванне святой Троицы з адпаведным надпiсам. На чатырох канцах крыжа, у медальёнах, знаходзiлiся сiмвалы евангелiстау. На бакавiнах — арнамент з ромбау. Арнаменатам шчодра упрыгожаны i увесь крыж.

Унiзе пашыранай часткi падстаукi меуся абадок. На iм быу выразаны надпiс, якi прыводзiць Е.Раманау: «На честь и на хвалоу Гд-оу Бг-оу во Троцы единому я Лев Сапега канцлеръ Великого Князъства Литовского надаломъ ciи Крестъ на манастыръ Ст-ое Жывоначалное Тр-цы оу именью моемъ отчызном Черей рокоу Ч-S».

Далейшы лес крыжа згубiуся дзесьцi на пакручастых гiстарычных сцежках.

Крыж Льва Сапегi

Анатоль Бутэвiч «Адвечны поклiч Радзiмы»
Iлюстрацыi Паула Татарнiкава