Кто МЫ – Белорусы? Попытка применить научный подход

До сих пор на многих форумах идут ожесточенные споры бои, на тему кто же мы такие Белорусы, откуда взялись и откуда пришли. Где можно на эту тему прочитать не буду говорить, при желании любой поисковик выдаст много данных по этому вопросу. А для тех, кто доверяет только науке, предлагаю прочесть статью «ДНК-тэхналогii раскрываюць таямнiцу нашага паходжання», в принципе считаю, что проводимый анализ нашего происхождения при помощи ДНК потребует еще ох как много времени, чтобы разобраться с полученными данными, не говоря уже о полноценном анализе, конечно же кое что уже удалось узнать, но это только начало.

Сама статья:
Прыкладна год таму “Звязда” пiсала пра нацыянальны ДНК-банк, над стварэннем якога працавалi беларускiя навукоўцы ў межах праекта генетычнага аналiзу беларусаў. На збор узораў ДНК i iх даследаванне спатрэбiлася 2,5 года. Сёння асноўны аб’ём работ завершаны, падведзены першыя вынiкi, якiя павiнны даць адказ на пытаннi — адкуль ёсць пайшлi беларусы? Асобны мы народ цi прадукт змешвання iншых народаў? Раскрыць таямнiцу паходжання беларусаў мы папрасiлi кiраўнiка праекта, загадчыка лабараторыi нехрамасомнай спадчыннасцi Iнстытута генетыкi i цыталогii, члена-карэспандэнта НАН Беларусi Алега Давыдзенку.
— З тых часоў, калi пра беларусаў сталi гаварыць як пра асобны народ, з уласцiвымi яму асаблiвасцямi i адметнасцямi, гiсторыкi, этнографы, фалькларысты пачалi прапаноўваць самыя розныя тэорыi яго ўзнiкнення. Агучвалiся “польская”, “балцкая”, “крывiцкая” версii…
— Я абавязкова дапасаваў бы ў гэты спiс i “старажытнабеларускую” версiю, аўтарам якой з’яўляецца член-карэспандэнт НАН Беларусi Мiхаiл Пiлiпенка. Паводле яго тэорыi, беларуская этнiчнасць утварылася на аснове трох славянскiх плямёнаў: крывiчоў, дрыгавiчоў i радзiмiчаў, пры нязначным уплыве балтаў, угра-фiнаў, цюркаў i iншых народаў. Увогуле, этнас — паняцце даволi аб’ёмнае, розныя даследчыкi вызначаюць яго па розных крытэрыях. Калi да пытання ўтварэння этнасу падыходзiць з пазiцыi з’яўлення дзяржаўнасцi — гэта будзе адзiн пункт адлiку. Калi за аснову ўзяць наяўнасць культурных супольнасцяў — другi. Тым не менш, абслютна вiдавочна, што этнас нараджаецца са з’яўленнем першых прымiтыўных тэхналогiй i пачынае актыўна развiвацца з пераходам людзей да земляробства i жывёлагадоўлi.