Описание Маломожейковской церкви (Мурованки) в книге Российского государственного и церковного деятеля Пампея Николаевича Батюшкина “Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края“, которая была выдана в 1890 г. Продолжительное время эта книга считалась одной с фундаментальных работ, посвященной церковной, военной и политической истории Беларуси с древнейших времен и до ХІХ века.
Книга на русском языке была переиздана в Беларуси уже в 2004 г. В ней рядом с основным текстом находится ряд артикулов, посвященных памятникам истории и культуры Беларуси. Среди их два артикулы, которые посвящены Лидскому замку и Маламажэйкаўскай церкви.
Сегодня, как выше написано, привожу описание Маломожейковской церкви, она же так называемая Мурованка или церковь Рождества Богородицы. Внимание, приведенный ниже текст на Беларуском языке.

Маламажэйкауская царква Лiдскага павета Вiленскай губернi
Маламажэйкаўская царква збудаваная ў 1407 г. падканюшым віленскім, дзяржаўцам ушпольскім, пенянскім і радуньскім панам Шымкам Мацкевічам-Шклёнскім. Характэрная архітэктура яе, якая нагадвае сярэднявечныя замкавыя будынкі, наводзіць на думку, што храм гэты быў не толькі домам малітвы, але і абаронай і сховішчам людскога скарбу ў былы час спусташальных войнаў і рабаванняў.
Сцены царквы, складзенай з моцнай, як жалеза, цэглы, – у сажань таўшчыні; па вуглах яе ўладкованыя спічастыя вежы, у якія былі праведзеныя з царквы спіральнымі каменнымі лесвіцамі адмысловыя хады, знішчаныя ў 1817 г. разам з патаемным ходам і такімі ж адтулінамі у сценах; пад царквой былі ўладкованы два склепы; уваход у царкву абараняўся цяжкавагавымі жалезнымі дзвярамі, якія апускаліся на ланцугах з нішы, зробленай у сцяне; нажаль, гэтыя дзверы не захаваліся, быўшы самавольна прысвоеныя “патронам” цэрквы, мясцовым абшарнікам Казімірам Кастравіцкім. Па аповядах старажылаў, шведы бамбардзіравалі царкву падчас стаянкі Карла XII лагерам у мястэчку Жалудку.
Гістарычныя лёсы Маламажэйкаўскай царквы мала вядомыя. Старажытныя дакументы аб ёй былі спаленыя абшарнікам Кастравіцкім у XVIII ст.; засталіся толькі больш познія дакументы і мясцовае паданне. Паводле гэтых звестак аказваецца, што з абнародаваннем уніі Маламажэйкаўская царква была захопленая ўніятамі і з таго часу падпала пад скажэнні лацінскімі новаўвядзеннямі, пазбавілася большасці вернікаў, якія перайшлі ў каталіцызм, і прыйшла ў спусташэнне і жабрацкі стан. Як царква ўніяцкая яна не пазбавілася ад нападу і спусташэння з боку казакоў.
Паны-патроны і самі базыліяне замест ахоўвання святыні і павелічэння яе дабрабыту абрабавалі царкву ў рухомай і нерухомай маёмасці. Асабліва абуральныя былі ўчынкі згаданага вышэй “патрона”, абшарніка Кастравіцкага. Пачуўшы, што настаяцель Пётр Афанасевіч знайшоў у дамавіне заснавальніка царквы Шымкі Мацкевіча шмат золата, Кастравіцкі з лютасцю прыступіў да святара, жадаючы прысвоіць сабе ўяўны скарб; але сустрэўшы адмову, ён пачаў катаваць жонку святара, якая, па адных звесткам, памерла ад катавання, па іншых – была задушаная служкаю пана; калі ж муж памерлай адправіўся да пана прасіць літасці сабе і сваім дзецям, то Кастравіцкі пад выглядам пачастунка напаіў святара дап’яна, адвёў на стайню і, пасадзіўшы яго на ланцуг, загадаў яму вучыць казла спяваць так, як спяваюць у царкве. Абуральная сцэна працягвалася цэлую ноч. Тым часам гаспадарка святара падвергнулася рабаванню панскай чэлядзі. Няшчасны айцец Пётр не вытрымаў і, прахварэўшы некаторы час, сканаў 19 красавіка 1794 г. ад голаду і холаду.
Пасля смерці святара Афанасевіча “патрон” Маламажэйкаўскай царквы Кастравіцкі пачаў адносіцца да падапечнага яму храма пасвойму. Паставіўшы ў царкве арган, ён запрасіў кармелітаў і прымусіў іх прапаведаваць, што веры праваслаўнай няма ва ўсім свеце, што унія паглынутая лацінствам, што толькі рымская царква і кіраўнік яе могуць адчыніць дзверы ў Царства Нябеснае. Потым ён выбудаваў супраць цэрквы велічны касцёл для прынады ў яго сялян, але апошнія не вырашаліся пакінуць свой храм і славянскую абраднасць богаслужэння.
Падчас праезду імператара Аляксандра Паўлавіча з Вільні ў Гародню гасудар заўважыў убаку царкву і пажадаў агледзець яе. Гэта была Маламажэйкаўская царква, якая глыбока ўразіла цара сваім маркотным і жабрацкім станам. Васпан загадаў неадкладна рамантаваць царкву і нагляд за гэтым даручыў слонімскаму абшарніку Юндзілу. Наказ гэты застаўся, аднак, не выкананым, і пакуль збіраліся і надумваліся прыгатаваць матэрыялы, царкоўны дах абрынуўся ад выту маланкі ў алтарную частку. Гэта было ў 1805 г.; толькі праз пяць гадоў паправілі дах, але ўнутранасць царквы засталася без усякіх выпраўленняў, і нават рамы ў вокны не былі ўстаўленыя.
Поўнае аднаўленне старажытнага Маламажэйкаўскага храма і прыстасаванне яго пад звычаі праваслаўнай царквы належыць ужо бліжэйшаму да нас часу. Адрамантаваная з вонкавага боку і ўсярэдзіне, яна асвечаная 21 студзеня 1873 г. У іканастасе яе ў ліку абразоў знаходзіцца старажытны абраз Божай Маці, гісторыя якога характарызуе адносіны палякаў да рускіх святынь.
У сяле Воўчынках знаходзілася драўляная царква з трыма валокамі зямлі, якія належаць да яе. Самога прыходу ўжо не існуе, а зямля прысвоеная мясцовым абшарнікам. Настаяцель Маламажэйкаўскай царквы айцец Леў Савіцкі з дакументаў даведаўся, што ў Воўчынскай царкве знахадзіўся, між іншым, абраз Божай Маці ў срэбнай рызе з малюнкам месяцавага паўкола ў падножжы, а адна жанчына яму сказала, што абраз знаходзіцца ў мясцовага абшарніка, “у цёмным і смуродным месцы”.
Жадаючы выбавіць праваслаўную святыню з ганебнага становішча, святар адправіўся да абшарніка, але той адказваў, што абраза ў яго няма. Калі ж маёнтак быў здадзена ў арэнду шляхціцу, і апошні задумаў прадаць некаторыя будынкі, то святар паслаў двух сваіх вернікаў з той мэтай, каб яны, пад выглядам куплі будынкаў, пашукалі абраз. Вынік атрымаўся самы спрыяльны: абраз знайшоўся ў свіране. З гонарам ён быў ўзяты і перанесены ў Маламажэйкаўскую царкву. Гэта адбывалася ў 1868 г.
Не лішне дадаць, што царква ў Воўчынках прададзена за нікчэмную суму габрэям на лазню і перавезена імі ў мястэчка Васілішкі, а цвінтар царкоўны аддадзены пад каталіцкія могілкі.
(c) Лідскі Летапісец № 39-40
p.s. ранее уже не однократно на блоге публиковались материалы и фотографии о Мурованке, так что воспользовавшись поиском, можно найти различные фотографии и видео материалы посвященные церкви Рождества Богородицы.

Один ответ к записи Маламажэйкауская царква Лiдскага павета Вiленскай губернi
Рейтинг записей | Путешествия по стране
Ответил:22 декабря 2008, 19:55
[...] 1% Маламажэйкауская царква Лiдскага павета Вiленскай губ