Ружаны – гісторыя адной дэвальвацыі

Ружаны – гісторыя адной дэвальвацыі

Мы шмат ведаем пра магдэбургскае права ў гарадах Беларусі, але ж і нашыя мястэчкі ад іх не адстаюць. Узяць хаця б адно з іх на гістарычнай Слонімшчыне. Яно вядомае ўсяму свету перш за ўсё рэзідэнцыяй аднаго былога пісара, які “дапісаўся” да таго, што род ягоны стаў магнацкім. Уявіце сабе: набытае калісьці за 30 000 коп, яно цяпер каштуе… Ды не каштуе! Бо стала для Беларусі бясцэнным. Вось такая пазітыўная “дэвальвацыя”, не тое што цяпер.

“Дарога Вітаўта” стала для тутэйшых не проста фігурай мовы, а сапраўдным хайвэем паміж светамі. На скрыжаваннях гісторыі мястэчка вы “сустрэнеце” прэм’ер-міністра незалежнай дзяржавы (здагадайцеся, якой) і ўбачыце ўнікальныя для беларускага дойлідства абрысы, што тонуць у дыме польска-рускай вайны. І гэта яшчэ не ўсё: менавіта тут гартавалася ідэя пра аб’яднанне габрэяў у дзяржаве на сваёй гістарычнай радзіме – у Ізраілі!

Зацікавіліся? Тады наперад у віртуальнае падарожжа!

//budzma.org