Велiч, прыпрауленая абыякавасцю

Предлагаю прочесть статью «Велiч, прыпрауленая абыякавасцю» о размышлениях и путешествиях по одним из самых популярных с исторической точки зрения, местам Беларуси, а именно дворец Пусловских в Коссово, дворцовый комплекс Сапег в Ружанах и усадебный дом в Подороске. Текс на Белорусском языке, так, что учим родной язык.

Сябар з Украiны падчас чарговай вандроум па Беларусi зауважыу: «Ваша праблема у тым, што нi дзяржава, нi caмi грамадзяне не дбаюць пра гiстарычную спадчыну, ды, па вялiкаму рахунку, не надта ей цiкавяцца. Знакамiтыя мясцiны Украiны вядомыя не тольм украiнцам, а беларусы cваiх славутасцяу не ведаюць». Цяжка з iм не пагадзiцца. Мы шукаем новыя уражаннi за мяжой, а свайго краю не ведаем. Запытайцеся у мiнака на вулiцы пра славутыя мясцiны Беларусi. Добра, калi з дзесятак назаве. A ix тысячы. Толкi у iнтэрнэт-праекце «Глобус Бeлapyci» пералiчана восем з паловаю тысяч архiтэктурных ды iншых гiстарычных славутасцяу краiны. Фактычна, гатовыя турыстычныя маршруты.

Мiфы Косаускага замка
— Некальri гадзiнау у электрычцы, i вы — у Iвацэвiчах. Ад ix — рукою падаць да Косава — цi не самага маленькага мястэчка Беларусi якое мае статус горада. Самы малады замак Беларусi знаходзщца ва урочышча Марачоушчына у ваколiцах Косава. Дарогу з ахвотаю вам падкажуць мясцовыя жыхары. Ва урочышчы у 2004 годзе стварылi музей Тадэвуша Касцюшкi. Адноуленая сядзiба, дзе нацыянальны герой Польшчы, Злучаных Штатау Амерыкi, ганаровы грамадзянiн Францыi Тадэвуш Банавентура Касцюшка правёу першыя гады жыцця. Маладзенькая супрацоунiца музея Нiна кажа, што за гэты час сядзiбу наведалi больш за дванаццаць тысяч чалавек. Тэрыторыя вакол сядзiбы Касцюшкi радуе вока: акуратныя дарожкi, кветкi, саджалка з астрауком i альтанкаю. Ёсць дзе падсiлкавацца i пераначаваць — тут жа месцяцца кавярня i маленькi гатэльчык. Усё зроблена з нацыянальнымi матывамi.

Косаускi замак задумау пабудаваць пан Kaзiмip Пуслоускi у 1838 годзе. Праз тры гады яго сын Вандалiн скончыу будаунцтва замка-палаца у псеудагатычным стылi. Архiтэктурныя дэталi у выглядзе кутнiх вежау з зубцамi спiчастых вокнау i байнiц распрацоувалi невядомыя нашчадкам архiтэктар Францiшак Яшчолд i больш вядомы Уладзiслау Марконi — выпускнiк Пецярбургскай акадэмii мастацтвау. Калiсьщ у замку было больш за 132 пакоi i залi. Расказваюць, што кожная зала мела адмысловае аздабленне. У «чорнай залi» гулялi у карты, у «белай» была гасцiная. Пад падвойнай падлогай параднай залi плавалi экзатычныя рыбы. Быу у замку свой звярынец, дзе трымалi льва. На ноч гаспадары выпускалi льва з клетю, i ён ахоувау ix сон.

Кожная з 12 вежау замка ciмвалiзуе месяц года. Чатыры цэнтральныя вежы — хлебныя месяцы: травень, чэрвень, лiпень i жнiвень. Замак збудаваны так, што кожны год два з паловай днi сонца цалкам асвятляе адзiн пакой. Побач з замкам-палацам Kaзiмip Пуслоускi заклау парк, якi нагадвау рэнесансныя сады Iталii, са штучнымi азёрамi, дэкаратыунымi тэрасамi i экзатычнымi дрэвамi.

Пасля смерцi Вандалiна Пуслоускага маёнтак у Косава перайшоу у спадчыну да яго сына Леанiда. Кажуць, аднойчы Леанiд прайграуся у карты i быу вымушаны прадаць фамiльны маёнтак пецярбургскаму купцу Аляксандраву за 700 тысяч рублёу. 3 тых часоу Kocaycкi палац пайшоу па руках. Падчас першай сусветнай вайны па¬лац разрабавалi. Загiнулi сад i аранжарэя. Пасля вайны палац некаторы час пуставау, а у 1944 годзе увогуле згарэу. Афiцыйная версiя — спалiлi немцы. Але супрацоунiща музею Hiнa расказвае, што местачкоуцы бачылi, як партызаны прыехалi на падводах з галлём i саломаю ды спалiлi замак. Цяпер ён у аварыйным стане: разбiтыя сцены, перакрыццi памiж паверхамi… Але нават праз спустошанасць бачная бьлая велiч замка, а з вок¬нау па-ранейшаму адкрываюцца цудоуныя краявiды — сасновы бор ды возера.

Замак пачалi аднауляць, але наколькi з тэхналагiчнага боку тое робiцца правiльна — спрэчна. Напрыклад, бэлькi кладуць не з дрэва, а з металiчнага брусу… Быццам бы пасля тут адкрыюць гатэль i рэстаран. Цi разумна гэта? Але i на сцены, што пакрысе асыпаюцца, глядзець цяжка.

Beлiч i сорам
Ружаны — дагледжаны, акуратненьк i гарадск i пасёлак. Падворкi прыватнага сектару чыстыя, у прысадах дрэуцау i кветкавай вясёлiцы. У цэнтры мястэчка — касцёл i царква, цянiсты скверык. Дзядзька каля крамы, пабачыушы вандроунiкау, пытаецца, адкуль мы, i раiць абавязкова паглядзець «ix палац», гicтopыi якога каля чатырох стагоддзяу.

Госцi Сапегау, перш чым патрапiць у Ружанскi палац, праязджалi праз вялiкiя вароты. Нягледзячы на пауразбураны стан, яны i сёння нагадваюць сапраудную трыумфальную арку. Захавалiся нават упрыгожаннi у выглядзе гiрляндау, выразаных з моранага дуба. Ружанскi палац моцна пацярпеу у першую сусветную вайну: згарэу i часткова абрынууся. Але i цяпер размах i велiчнасць архiтэктурнай кампазцыi, як толькi апьшаешся ва унутраным двары, уражваюць. Некалi у палацы былi карцiнная галерэя, манеж i адзiн з буйнейшых у Беларусi тэатрау. У 1784 годзе Аляксандр Сапега прымау ганаровага госця—караля Станiслава Аугуста Панятоускага, якi накiроувауся на Гарадзенскi сойм. Гэта быу aпошнi грандыёзны прыём, якi памятае Ружанкi палац. Напрыканцы XVIII стагоддзя росквiт змянiуся заняпадам. Сёння, гуляючы па руiнах пала¬цу, можна толькi здагадвацца пра яго былую раскошу. Аркi, стральчатыя вокны, фрагменты дэкору ды рэшткi камiну… i тут жа вялiзныя праломы у сценах, разбураныя перакрыццi памiж паверхамi, бур’ян, дзе колiсь былi бальныя залi, а на выступах сцен параслi маладыя дрэуцы.

Скляпеннi ружанскага палацу сыходзяць пад зямлю на чатыры-пяць метрау. У паузмроку пiльна углядаешся долу, каб не упасцi у праломы, уратоувае толькi вузенькi прамень лiхтарыка. Велiчныя зводы сцен, адмысловая кладка цэглы захапляюць, i не такiм ужо мiфiчным падаецца расповед пра тое, што калiсьцi Ружанскi i Kocaycкi палацы былi злучаныя падземным ходам «шырынёй у карэту i тройку» i даужынёй больш за 30 кiламетрау. I раптам… горы пластыкавых бутэлек, друзу ды iншага смецця. Яно запауняе склепы i цэлыя паверxi пад зямлёй. Масавая арганiзаваная звалка у сядзiбе найбагацейшага беларускага роду Сапегау. Цi думалi яго гаспадары, у што ператвораць нашчадкi шыкоуны палац?
Ружанскi палац нaкiдae пасля сябе супярэчлiвы пачуццi: заднаго боку — захапляе архiтэктурны раз¬мах, з другога—крыудна i брыдка ад масавых сметнiкау у скляпеннях, ад безадказнасцi беларусау за сваю гiсторыю i спадчыну.

Усё вакол калгаснае…
Сядзiбны комплекс у вёсцы Падароск па шляху да Ваукавыска наводзiць на не менш горкiя думкi. Рэшткi старасвецкага парку i сядзiбы сярэдзiны XIX стагоддзя за адмысловай агароджай i брамай як падарунак вандроушку, якi шукае знакi слаунай мiнуушчыны Беларусi. Да другой сусветнай вайны сядзiба належала прадстаунiкам роду Сцыпiё дэль Кампа. Хто гаспадарыць тут цяпер, сказаць цяжка. Час збольшага пашкадавау сядзiбу, i звонку яна болып-менш захавалася. Але толькi звонку. Унутры усё спустошанае. Ад былой раскошы дзе-нiдзе захавалiся толькi фрагмен¬ты дэкору. Павьдзiраныя дзверы, абадраныя сцены, запусценне не столькi ад няувагу чалавека, колькi ад «увагi», скiраванай на разбурэнне.

Гаспадарчыя пабудовы у парку знаходзяцца у яшчэ горшым стане. Нефармальна сядзiба выконвае функцыю грамадскай прыбiральнi. Прыкра i сорамна. Местачкоуцы расказалi: «Раней тут жыу пан, пасля была школа, а потым — калгасная кантора, а у гаспадарчых пабудовах сядзiбы мясцiуся калгасны малаказборны пункт». Год таму калгаснае кiраунiцтва пераехала у iншы будынак, вiдаць, i малаказборнаму пункту знайшлося iншае месца. Сядзiба стаiць без гаспадара. Усё вакол калгаснае, усё вакол мае…

У Беларусi ёсць што паказаць замежнiку. Але цi знойдуцца словы, каб патлумачыць кантраст памiж вычышчанымi вулцамi паслядажынкаускiх мястэчак i загаджанымi помнiкамi старасветчыны, бляскам шкла Лядо¬вых палацау i разбураных сцен замкау?..

P.S. У вадзе цудоунага возера Паперня побач з Ружанамi пла¬вав пластыкавы пакет, а праз дзесяць метрау стаяцъ сметнщы… Псiхалогiю беларусау «пасля мяне хоць трава не расщ», напэуна, можна неяк абгрунтавацъ. Але як патлумачыць абыякавасць да роднай зямлi?

Вольга ХВОIН