Неяк раней, яшчэ летась я пісаў пра вельмі цікавы мультфільм зняты на Беларусьфільм «Аповесць мінулых гадоў – Гербы» і вось атрымаўся знайсці працяг гэтага мультфільма.
Прапаную вашай увазе трэцюю частку гэтага мультфільма «Аповесць мінулых гадоў – Гербы«, ды менавіта трацінай, як апынулася ў папярэдняй частцы было адразу дзве.
Пра фільм: «Аповесць мiнулых гадоў» — гэта не толькi старажытны помнiк культуры, якi распавядае пра даўнiя гiстарычныя падзеi. Гэта цяпер яшчэ i кiнапраект, якi з дапамогай невялiчкiх мультфiльмаў распавядае пра паходжанне гербаў гарадоў Беларусi.
У першай частцы праекта «Аповесць мінулых гадоў. Гербы» распавядалася пра гербы гарадоў Менск, Гародня, Брэст, Магілёў, Гомель, Віцебск.
Другая частка праекта распавядае пра гербы гарадоў Полацак, Наваградак, Пружаны, Шклоў, Мазыр, Чэрвень.
Аўтары iмкнулiся распавесці, як з’явiлiся гербы гэтых гарадоў не толькi праз гiстарычныя падзеі Беларусі – яны стараліся паказаць, як жылi старажытныя насельнiкi гэтых гарадоў, чым яны займалiся, якiя рамёствы развiвалi, якiмi гаспадарамi былi i што пакiнулi нам у спадчыну.
Рэжысэры: Ігар Воўчак, Аляксандр Ленкін, Н. Касцючэнка, Наталля Хаткевіч, Яўген Надточей, Таццяна Кубліцкая.
Сам мультфільм можна запампаваць з Беларускага торэнта – Аповесць мінулых гадоў. Гербы. Частка другая / 2008 / Беларусьфільм.