Зусім нядаўна выйшла ў сьвет аўдыёкніга Міколы Ермаловіча «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае».
Гэта кніга «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае» была выдадзена ў звычайнай папяровым варыянце, але гэта было вельмі даўно і цяпер знайсці гэту кнігу вельмі складана ў продажы, таму выдавецтвам «BelTonMedia» была выдадзена аўдыёкніжка дадзенага выдання.
Аўдыёкніга «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае» ў фармаце mp3. Агульны час гучання 20:18:21. Галоўную працу знанага беларускага дасьледчыка чытае тэатральны пэдагог прафэсар Андрэй Каляда. Цягам дваццаці з паловай гадзінаў слухач мае магчымасьць пачуць праўдзівую гісторыю беларускай дзяржавы ў Ермаловічавым выкладзе.
Мікола Ермаловіч — гісторык, публіцыст, крытык і літаратуразнаўца. Яго шматлікія самвыдатаўскія тэксты ў 70-80-я гады мінулага стагодзьдзя нелегальна распаўсюджваліся па Беларусі пад назовам «Гутаркі» ў машынапісных копіях.
Прапаную Вам магчымасць цяпер праслухаць 11 частак з часткі «НОВАГАРОДСКİ ПЕРЫЯД (1246 – 1316)», завошта дзякуй сайту Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org.
— Устапнае слова
— НОВАГАРОДСКI. ПЕРЫЯД (1246 – 1316)
-+ Гісторыя Пытання
-+ Ці толькі раздробленасць і слабасць? частка 1
-+ Ці толькі раздробленасць і слабасць? частка 2
-+ Ці толькі раздробленасць і слабасць? частка 3
-+ Старажытная Літва – гістарычная вобласць Беларусі
-+ Літоўскія набегі і славянская каланізацыя
-+ Для каго была большая пагроза? частка 1
-+ Для каго была большая пагроза? частка 2
-+ Што ж заваяваў Міндоўг?
-+ Палітыка Войшалка і другое заваяванне Літвы / частка 1
-+ Палітыка Войшалка і другое заваяванне Літвы / частка 2
-+ Палітыка Войшалка і другое заваяванне Літвы / частка 3
-+ Час Трайдзеня
-+ Заняпад Наваградка і новае ўзвышэнне Полацка / частка 1
-+ Заняпад Наваградка і новае ўзвышэнне Полацка / частка 1
— ВI.ЛЕНСКI. ПЕРЫЯД (1316 – 1385)
— КРЭЎСКI. ПЕРЫЯД (1385 – 1569)
— ПЕРЫЯД РЭЧЫ ПАСПАЛI.ТАЙ (1569 – 1795)
Для тых, хто жадае азнаёміцца з поўным выданнем аўдыёкнігi «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае», ёсць магчымасць набыць кампакт дыск з гэтай кнігай у iнтэрнэт-краме кнiгаў на беларускай мове Prastora.by вось тут, там жа можна азнаёміцца з больш падрабязным утрыманнем кнігі. Кошт дыска ўсяго 14 тыс. белы. руб., дарэчы я сабе таксама замовіў гэты дыск.