Перейти к содержимому

Царква у гонар Ражджаства прасвятой Багародзiцы

  • автор:

Царква ў гонар Ражджаства прасвятой Багародзiцы находзіцца ў цэнтры вёскі Дакудава (Лідскі раён, Гарадзенская вобласць). Раней царква была акружаная старымі і вялікімі дрэвамі, што разам з агароджай з прыроднага каменя надавала сваю непаўторную і старажытную прыгажосць, але нажаль час ідзе і зараз усе дрэвы спілавалі.

в. Дакудава. Царква у гонар Ражджаства прасвятой Багародзiцы
231303 Гарадзенская вобласць, Лідскі раён, в. Дакудава.

Гэта царква пабудавана у 1866 г. з бутавага каменю на месцы папярэдняга храма, адзначанага у 1795(70) г.

Царква у гонар Ражджаства прасвятой Багародзiцы

Царква у гонар Ражджаства прасвятой Багародзiцы

Царква яуляецца помнiкам сiнадальнага накiрунку рэтраспектыуна-рускага стылю. Вырашана па «узорнаму» праекту 4-часткавай падоужна-восевай кампазiцыяй: прытвор-званнiца, трапезная, кубападобная малiтоуная зала, паукруглая аспiда. Шатры 2-яруснай (васьмярык на чацверыку) званiцы i малiтоунай залы завершаны цыбулепадобнымi галоукамi. На фоне бутавай муроукi сцен вылучаны атынкаваныя аркатурныя паясы, плоскiя лiштвы арачных адзмнарных i падвоеных аконных праемау, вуглавыя руставаныя лапаткi.

Наогул вёска Дакудава вельмі старая, яшчэ па летапісах вядома, што тут праходзіла адна з бітваў паміж князям Карыбутам Альгердавічам i князям Вітаўтам Кейстутавічам у 14 веке:

…князь Корбут Олгирдович начя в непослушонстве быти у великого князя Витовта. и начат збирати вои свои, и поиде противу. Князь же великий Витовт посла вои свои Василя Беренковича и Кгнивила противу ему, и ступишася вои на место на Недокудовь, и побежени быша вои князя Корбута, и почата бити, и побито их много. Сам же князь.. Корбут бежи в Новьгородок и ополчися, ту же бе и княгини его и дети. Князь же великий Витовт сбра вои и сам пойде к Новогродку и Новогродок озма и князя Корбута и княгиню его и дети е княцтво посла…

Наогул у Дакудава есць яшчэ шмат чаго паглядзець, але не усе разам…

Постовой:ищите себе не дорогой и дешевый хостинг для своих проектов, обратитесь в RMHost; оказывается Audi первой выпустила свои автомобили с передним приводом; приехали на отдых в Одессу, не знаете где остановится, аренда квартиры в Одессе на сутки и более, это то что вам необходимо.

Добавить комментарий