Перейти к содержимому

ДАТЫ БЕЛАРУСКАГА КАЛЕНДАРА

Прапаноўваю вашай увазе каляндар памятных дат на 2010 год.
У 2010 годзе спаўняецца :

825 год з часу стварэння “СЛОВА АБ ПАЛКУ ІГАРАВЫМ”, помніка літаратуры Кіеўскай Русі ХІІ ст. (канец 1185 – 1186).

790 год з дня нараджэння СІМЯОНА ПОЛАЦКАГА (1220 – 1289), епіскапа полацкага, беларускага святога.

770 год з часу ўтварэння ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА (ВКЛ), феадальнай дзяржавы (1240-я гг. – 1795).

ДАТЫ БЕЛАРУСКАГА КАЛЕНДАРА
ДАТЫ БЕЛАРУСКАГА КАЛЕНДАРА

660 год з дня нараджэння ВІТАЎТА (1350 – 1430), князя гродзенскага, трокскага, вялікага князя ВКЛ, аднаго з самых выдатных дзяржаўных дзеячаў ВКЛ.

630 год з часу першых звестак у гістарычных крыніцах г.п. ШАРАШОВА (Пружанскі р-н; 1380).

620 год з часу атрымання горадам БРЭСТАМ граматы на Магдэбургскае права (1390).

540 год з дня нараджэння МІКОЛЫ ГУСОЎСКАГА (1470-я–1480-я гг. – 1533), беларускага і польскага паэта-гуманіста, асветніка.

540 год з часу з’яўлення ЖЫРОВІЦКАГА АБРАЗА МАЦІ БОЖАЙ, адной з галоўных хрысціянскіх святынь Беларусі (1470 ці 1493-1495 гг.).

530 год з дня нараджэння ЯНА ВІСЛІЦКАГА (1480 ці каля 1485 – 1520-я гг.), паэта-лацініста ВКЛ і Польшчы.

520 год з дня нараджэння ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ (Францішака; 1490, Полацк – 1551), першадрукара, мысліцеля-асветніка, гуманіста, пісьменніка, мастака-графіка.

500 год з дня нараджэння ІВАНА ФЁДАРАВА (Івана Фёдаравіча Масквіціна; каля 1510 – 1583), асветніка, заснавальніка кнігадрукавання ў Расіі і на Украіне, а таксама ў Заблудаўскай друкарні Гродзенскага павета. 490 год з часу заснавання ВІЛЕНСКАЙ ДРУКАРНІ,
заснаванай Ф. Скарынам, першай на Беларусі (каля 1520).

480 год з дня нараджэння СЫМОНА БУДНАГА (каля 1530, Беластоцкае ваяв. – 1593), дзеяча беларускай культуры, мысліцеля-гуманіста, філосафа, асветніка, рэлігійнага
рэфарматара, філолага, паэта.

480 год з дня нараджэння ЯНА КАХАНОЎСКАГА (1530 – 1584), польскага паэта эпохі Адраджэння, жыццё і творчасць якога звязаны з Беларуссю.

470 год з дня нараджэння ВАСІЛЯ МІКАЛАЕВІЧА ЦЯПІНСКАГА (Амельяновіча; 1530-я ці пач. 1540-х гг., Полаччына – 1599 ці 1600), гуманіста-асветніка, пісьменніка, кнігавыдаўца.

460 год з дня нараджэння АНДРЭЯ РЫМШЫ (1550, Баранавіцкі р-н – пасля 1599), паэта, заснавальніка панегірычнай паэзіі ў старажытнай беларускай літаратуры.

450 год з дня нараджэння ЯНА ЛІЦЫНІЯ НАМЫСЛОЎСКАГА (пач. 1560-х гг. – паміж 1633–1636), мысліцеля-гуманіста, пісьменніка, педагога.

430 год з дня нараджэння ЛЯВОНЦІЯ КАРПОВІЧА (1580, г. Пінск – 1620), праваслаўнага царкоўнага дзеяча, пісьменніка-палеміста.

400 год з часу ўзвядзення ЗБІРОЖСКАЙ ЦАРКВЫ ПАРАСКЕВЫ ПЯТНІЦЫ, помніка драўлянага дойлідства рэспубліканскага значэння (в. Збірогі Брэсцкага р-на; 1610).

310 год з дня нараджэння ІАГАНА КРЫШТОФА ГЛАЎБІЦА (Яна; 1700 – 1767), беларускага і літоўскага архітэктара, стваральніка шматлікіх каталіцкіх храмаў на Беларусі.

280 год з дня нараджэння МІХАЛА КАЗІМІРА АГІНСКАГА (1730 – 1800), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, кампазітара, паэта, мецэната. 260 год з пачатку існавання НЯСВІЖСКАЙ ДРУКАРНІ, заснаванай Радзівіламі, першай на тэрыторыі Беларусі друкарні, якая карысталася кірыліцай (1750-я – 1790-я гг.).

245 год з пачатку будаўніцтва АГІНСКАГА КАНАЛА (Пінскі, Івацэвіцкі і Ляхавіцкі р-ны; 1765 ці 1767).

235 год з пачатку будаўніцтва ДНЯПРОЎСКА-БУГСКАГА КАНАЛА (Брэсцкі, Жабінкаўскі, Кобрынскі, Драгічынскі, Іванаўскі і Пінскі р-ны; 1775).

210 год з дня нараджэння ІГНАТА РЫГОРАВІЧА КУЛАКОЎСКАГА (1800, Пружанскі р-н – 1870), грамадскага і культурна-асветнага дзеяча, педагога.

180 год з часу зацвярджэння праекта будаўніцтва імператарам Мікалаем І БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ, комплекса абарончых збудаванняў ХІХ – пач. ХХ стст. (1830).

180 год з часу напісання “ЭНЕІДЫ НАВЫВАРАТ”, парадыйна-сатырычнай паэмы, аднаго з першых буйных твораў беларускай літаратуры новага часу (пачатак 1830-х гг.).

170 год з пачатку існавання ТЭАТРА ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА, першага беларускага нацыянальнага тэатра сучаснага тыпу, створанага В.І. Дуніным-Марцінкевічам (1840
– 1850-я гг.).

160 год з часу напісання “ТАРАСА НА ПАРНАСЕ”, сатырычна-гумарыстычнай паэмы, помніка беларускай літаратуры (1850-я гг.)

105 год з часу заснавання АСТРАМЕЧАЎСКАЙ БІБЛІЯТЭКІ імя Ф.Ф. ПАЎЛЕНКАВА, адной з першых у Беларусі бясплатных народных бібліятэк (в. Астрамечава Брэсцкага р-на; 1905).

75 год з пачатку дзейнасці МАГІЛЁЎСКАЙ АБЛАСНОЙ БІБЛІЯТЭКІ імя У.І. ЛЕНІНА (1935).

Па матэрыялах выдання «КАЛЯНДАР ЗНАМЯНАЛЬНЫХ І ПАМЯТНЫХ ДАТ на 2010 год».

2 комментария для “ДАТЫ БЕЛАРУСКАГА КАЛЕНДАРА”

Добавить комментарий