Як паказау час, шматлікія наведвальнiкi не ведаю, што пазначае нязвыклае для слыху слова «фальварак«. І бо на блогу ёсць цэлая рубрыка «фольварок«, то вырашыў так сказаць, даць разгорнуты адказ на гэтае пытанне.
ФАЛЬВАРАК ( з польскага folwark ад нямецкага Vorwcrk хутар), вiд феадальнага зямельнага уладання у ВКЛ i Рэчы Паспалiтай: двор феадала з комплексам будынкау i угоддзяу. Правобразамi фальварка у ВКЛ былi так званыя двары, у тым лiку гаспадарскiя, прызначаныя для вытворчасцi сельска гаспадарчай прадукцыi, неабходнай для утрымання феадальнай адмiнiстрацыi i на acaбicтыя патрэбы феадалау.
Стварэнне фальваркау найперш было выклiкана значным ростам попыту на збожжа у краiнах Заходняй Еуропы у канцы 15 — пачатку 16 стагодзя. Каб скарыстаць спрыяльную сiтуацыю i павялiчыць вытворчасць збожжа, дзяржавай была распачата рэарганiзацыя гаспадаркi, адной з яе састауных частак стала пашырэнне старых двароу i стварэнне фальваркау.
Умовы стварэння фальваркау вялiкi князь Жыгiмонт II Аугуст агаварыу ва «Уставе на валкi» 1557: «Фольваркi хочем мети, абы везде становены, яко наболшы быти могуть пры каждым замках и дворех нашых, окром где бы кгрунты злые и непожыточные были«. Паводле гэтага дакумента фальварак уяуляу сабой гаспадарку (панскi двор з жылымi I гаспадарчымi пабудовамi, ворыуныя i iншыя угоддзi), заснаваную на працы прыгонных сялян i арыентаваную на вытворчасць збожжа на продаж.
Пад фальваркi звычайна адводзiлiся лепшыя землi як па якасцi глебы, так i па размяшчэннi (блiзкiя да буйных гарадоу i транспартных артэрый). Велiчынi фальварковага i сялянскага ворыва суадносiлiся як 1:7. Кожная сялянская сям’я атрымлiвала зямельны надзел памерам у волоку цi яе частку, з якой выконвала дакладна вызначаныя павiннасцi.
Найболее поунае уяуленне пра фальварак даюць iнвентары — вопiсы феадальных уладанняу. Паводле ix, кожны фальварак акрамя ворнай зямлi меу агароды, сенажацi, выганы. Амаль ва ycix фальварках гадавалi свойскую жывёлу i птушку. У некаторых фальварках бьлi сады, сажалкi, млыны, руднi, кузнi, цагельнi, пякарнi, бровары i iншыя.
Фальваркi былi у дзяржауных, прыватных i царкоуных уладаннях. У 16 стагодзi фальваркi сталi асновай гаспадарання у заходняй i цэнтральнай Беларусi (усходняя Беларусь у час актыунага правядзення аграрнай рэформы была ахоплена Iнфлянцкай вайной 1558-82, i галауной павiннасцю дзяржауных сялян тут была данiна для забеспячэння гарнiзонау i вайсковых падраздзяленняу). У вынiку пераводу феадальнай гаспадаркi на фальваркова-паншчынную сiстэму значна вырасла вытворчасць збожжа, i ВКЛ стала адным з аснауных пастаушчыкоу у Заходнюю Еуропу.
Значна выраслi даходы дзяржавы. М.В.Доунар-Запольскi лiчыу, што да сярэдзiны 17 ст. даходау Берасцейскай i Кобрынскай эканомiй амаль у 7 разоу быу выклiканы менавiта развiццем фальваркова-паншчыннай сiстэмы.
Яе заняпад на Беларусi адбыуся у сувязi з войнамi сярэдзiны 17 -пачатку 18 стагодзяу, калi у вынiку страты значнай колькасцi насельнiцтва i цяглай жывёлы не было магчымасцi для апрацойкi значных абшарау панскага ворыва, i сяляне пераводзiлiся на грашовую рэнту.
Новае пашырэнне фальваркова-паншчыннай сiстэмы адбылося у сувязi з правядзеннем з 1765 Тызенгауза рэформы. Фальваркова-паншчынная сiстэма гаспадарання пачала знiкаць спачатку у дзяржауных уладаннях з правядзеннем аграрнай рэформы П.Дз.Кiсялева у 1830-50-х гадах, а канчаткова спынiла свае iснаванне пасля сялянскай рэформы 1861.
Пасля гэтага тэрмiн «Фальварак» ужывауся у асноуным у вузкiм значэннi слова як назва паселiшча — панскага двара з пабудовамi. Як назва феадальнай гаспадаркi слова «Фальварак» у некаторых выпадках выкарыстоувалася як ciнонiм тэрмiна «маёнтак», аднак гэта паняцце больш шырокае, у адным маентку магло быць некалькi фальваркау.
З книгi «Энцыклапедыя ГIСТОРЫI БЕЛАРУСI»
Нажаль, да нашага часу засталося не так шмат ацалелых фальваркаў, не гледзячы нават на тое, што іх было вельмі шмат…