Перейти к содержимому

Гарадзельская унiя и прывiлей 1413 года

  • автор:

Гарадзельская унiя 1413, саюз ВКЛ з Польшчай, юрыдычна замацаваны у 3 граматах (прывiлеях) 2 кастрычнiка 1413 у замку Гарадло на раце Заходнi Буг. 1-я грамата выдадзена ад iмя 47 польскiх феадалау, якiя надзялялi 47 феадалау-католiкау ВКЛ cвaiмi гербамi i тым самым прымалi ix у свае гербавае брацтва. У 2-й грамаце (да яе было прывешана 45 пячатак феадалау ВКЛ) феадалы-католiкi прымалi гербы польскiх феадалау i абяцалi быць з iмi у вечнай дружбе i саюзе. У выпадку смерцi вялiкага князя Вiтаута яны абяцалi не выбiраць сабе князя без парады i згоды польскiх феадалау. Тыя, у сваю чаргу, у выпадку смерцi караля Ягайлы таксама не павiнны былi выбiраць новага караля без парады i згоды вялiкага князя Biтaутa i феадалау ВКЛ. У 3-й грамаце, якая увайшла у гiсторыю як Гарадзельскi прывiлей 1413, польскi кароль Ягайла i вялiкi князь лiтоускi Вiтаут абяцалi назначаць на дзяржауныя пасады феадалау-католiкау, якiя прынялi польскiя гербы, i дазволiць iм свабодна распараджацца маёмасцю у cвaix маёнтках i тым самым павысiць ix грамадскае становiшча да князёу Рурыкавiчау i Гедзiмiнавiчау, даваць iльготы касцёлам, кляштарам i iншым каталiцкiм установам.

Гарадзельская унiя 1413
Гарадзельская унiя 1413

У грамаце абвяшчалася аб`яднанне ВКЛ з Польшчай, аднак гарантавалася захаванне адасобленасцi i нязменнасцi улады вялiкага князя, тым самым захоувалася самастойнасць ВКЛ. Гарадзельская унiя умацоувала сiлы ВКЛ i Польшчы у барацьбе з замежнай агрэсiяй, а таксама мела на мэце задобрыць i супакоiць рымскую курыю, якой быу нанесены удар у вынiку паражэння Тэутонскага ордэна у Грунвальдскай бiтве 1410.

Гарадзельскi прывiлей 1413, заканадаучы акт, якi юрыдычна замацоувау Гарадзельскую унiю 1413, выдадзены ад iмя караля Польшчы Ягайлы i вялiкага князя лiтоускага Biтаута. Меу на мэце умацаванне i пашырэнне каталiцызму у ВКЛ. У прывiлеi канстатавалася, што з прыняццем каталiцтва ВКЛ «далучаецца, уключаецца, злучаецца, перадаецца» Польскаму каралеуству. Усе касцёлы i каталiцкi клiр забяспечваюцца yciмi правамi i
свабодамi згодна са звычаямi Польскага каралеуства. Паны, шляхта i баяры ВКЛ, якiя прымуць каталiцкую веру i атрымаюць гербы, могуць карыстацца прывiлеямi i падараваннямi, як i польскiя паны i шляхта, пацвярджалiся ix правы на свабоднае распараджэнне сваей маёмасцю i атрыманне спадчыны.

Гарантавалiся правы жанчын на валоданне уласнымi маёнткамi. Паны i шляхта ВКЛ павiнны 6ылi захоуваць пастаянства i вернасць каралю Ягайлу i вялiкаму князю Biтауту. Гарадзельскi прывiлей прадугледжвау увядзенне пасад ваяводы i кашталяна у Вiльнi, Троках i iншых месцах. Асаблiва важнае значэнне меу артыкул, у якiм замацоувалася правiла, што пасля смерцi Biтаута паны i шляхта ВКЛ не павiнны 6ылi выбiраць сабе вялiкага князя без згоды Ягайлы i польскiх феадалау, а тыя пасля смерцi Ягайлы таксама не павiнны 6ылi выбiраць новага караля без згоды Вiтаута, паноу i шляхты ВКЛ. Гэты артыкул, якi упершыню заканадауча замацоувау выбранне вялiкага князя, супярэчыу i абвяргау змест першага артыкула, у якiм пацвярджалася злiццё ВКЛ з Польшчай, бо калi выбiрауся асобны вялiкi князь, то захоувалася самастойнасць дзяржавы. А канстатацыя факта, што караля Польшчы павiнны былi выбiраць толькi са згоды Вiтаута i феа¬далау ВКЛ, сведчыць аб раунапрауным становiшчы ВКЛ i Польскага каралеуства.

Гарадзельскi прывiлей
Гарадзельскi прывiлей

Прывiлей прадугледжвау магчымасць склiкання агульных соймау феадалау Польшчы i ВКЛ. Сцвярджэнне, што усе некатолiкi, у асноуным праваслауныя (а яны складалi большасць насельнiцтва княства), не павiнны 6ылi дапускацца на дзяржаунай пасады i засядаць у панскай радзе, мела iдэалагiчны, а не практычны характер, бо большасць мясцовага кiраунiцтва i значная частка паноу-рады належалi да праваслаунай веры. А усе напышлiвыя фразы аб злiццi, злучэннi, далучэннi i уключэннi ВКЛ у склад Польшчы не мелi у той час рэальнага значэння, бо традыцыя узаемаадносiн памiж Польшчай i ВКЛ, якая склалася на аснове асабiстай (персанальнай) унii, не мянялася.

Язэп Юхо.
(С) Энцыклапедыя ВКЛ

Добавить комментарий