Перейти к содержимому

Гістарычны атлас Беларусі

З задавальненнем аддаём у рукі беларускіх чытачоў шанавальнікаў роднай гісторыі, асабліва моладзі, «Атлас гісторыі Беларусі. Беларусь са старажытных часоў да канца XVIII ст.«. Ён выходзіць адначасова з першым томам дзяржаўнага «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі«, які ў свой час быў ініцыяваны ўзросшай зацікаўленасцю гістарычнага асяроддзя Беларусі да прац у галіне картаграфіі, абуджанай шматгадовымі і часам прыпозненымі працамі над гэтым выданнем.

Спадзяёмся, што Атлас стане не толькі важным элементам шырокай навуковай дыскусіі ў Беларусі, вакол гісторыі народу і беларускай дзяржаўнасці, але і незалежным беларускім голасам у міжнародных даследаваннях гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Атлас з’яўляецца сведчаннем незалежнай навуковай думкі, асабліва маладой незалежнай беларускай гістарыяграфіі і картаграфіі, што насуперак цэнзуры ў акадэмічным навуковым асяроддзі, а таксама дзяржаўнай манаполіі на картаграфічныя выданні, можа трапіць да чытачоў. Гэта сведчанне супрацоўніцтва і абмену навуковымі думкамі паміж гісторыкамі як з краіны, так і з-за мяжы, у асноўным з гістарычных беларускіх асяродкаў у Польшчы і Літве.

Ад выдаўцоў, фрагмэнт…

Вось некалькi старонак з мапамi з гэтага атласа:

На старонцы адразу дзве мапы, гэта «Бiтва пад Грунвальдам 15.07.1410 г.«, i «Эпiдэмiя чумы ва Усходняй Еуропе (сярэдзiна XIV — першая палова XV ст.), а таксама умоўныя пазначэнні для гэтых карт.

Яшчэ дзве карты з атласа, гэта Беларусь у казацкай вайне (1648 — 1651 гг.), падобную карту я раней публікаваў ужо «Казацка-Сялянская вайна 1648 — 1651 гг. на Беларусi» i Вайна Рэчы Паспалiтай з Маскоускiм царствам i Шведскiм каралеуствам (1654 — 1667 гг.), прыведзеныя ўмоўныя пазначэнні для карты, а таксама дадаткова паказаная вельмі цікавая гравюра якая адбылася бітвы пад Лоевам, якая ставіцца да перыяду казацкіх войнаў.

Дадзеныя па кнізе: Гістарычны атлас Беларусі. Беларусь са старажытных часоў да канца XVIII ст. Том: 1
Месца выхаду: Варшава-Мінск
Дата выхаду: 2008
Рэдактар: Спірыдонаў М., Мікалаевіч Вячаслаў, Павел Казанэцкі
Рэдакцыйная калегія: Абухоўскі В., Анішчанка Я., Акудовіч Ц., Баравы Р., Бохан Ю., Вяргей В., Дзярновіч С., Дучыц Л., Жлутка А., Іванова Л., Ісаенка У., Казанецкі П., Калечыц А., Канановіч У., Крывальцэвіч М., Ліхтаровіч Ю., Насевіч В., Пазднякоў В., Пашкевіч У. і інш.
Мастацкі рэдактар: Дзегцяроў В.
ISBN: 978-83-916658-4-8
Copyright © 2008 by Stowarzyszenie Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Навуковая Гада: В. Астрога, П. Казанецкі Я. Мірановіч В. Пазднякоў Г. Сагановіч М. Спірыдонаў; Гэдакцыйная і кампьютэрная апрацоўка карт: В. Мікалаевіч і міжнародная суполка картографаў; Пераклад: Н. Іліна, Ю. Ліхтаровіч; Дадзеная публікацыя рэалізавана ў рамках праграмы польскай замежнай дапамогі Мінісгэрства замежных спраў Польшчы ў 2008 годзе. Яна адлюстроўвае толькі погляды аўтараў і не афіцыйны погляд МЗС Польшчы.
Дата запісу: 2009-02-25, 08:57
Дата абнаўленьня: 2009-02-25, 11:36

Па матэрыялах старонкi kamunikat.org

1 комментарий для “Гістарычны атлас Беларусі”

Добавить комментарий