Працягваючы публікацыі прысвечаныя Крэва, нельга не абыйсці ўвагай і самы вядомы ў нашай гісторыі момант, а менавіта падпісанні Крэўскай уніі 14 жнівеня 1385 года.
Крэуская унія (далей К.у.) 1385, дзяржауны саюз паміж ВКЛ i Польшчай. Заключаны 14.8.1385 у Крэускім замку. Акт К.у. — дакументальнае зацвярджэнне вял. князем літоускім Ягайлам папярэдне прынятых абавязацельствау перайсці у каталітва i ахрысціць паводле лацінскага абраду ycix язычнікау-літоуцау, а таксама стварыць дзяржауны саюз (унію) ВКЛ i Кароны Польскай.
Акт зафіксавау, што польскія паслы абяцалi Ягайлу ад імя сваей дзяржавы аддаць у жонкі малалетнюю польскую каралеву Ядвигу, а з ёю i польскую карону. К.у. папярэднічалі перагаворы паміж абодвума бакамі у тым ліку i пасольства Скіргайлы (брата Ягайлы). Заключэнне уніi было аблегчана узмацненнем улады Ягайлы i яго прымірэннем з Вітаутам, які вярнууся з Пруcii i атрымау ад Ягайлы у якасці удзельнага княства Гародню i Падляшша. Акт К.у. падтсалі Ягайла, князі троцкі Скіргайла, мсціслаускі Лугвен, ноугарад-северскі Карыбут, Вітаут.
Азнаёміцца з самім актам Крэўскай уніі 14 жніўня 1385 г. можна пяройдучы па гэтай спасылцы, акт прадстаўлены як на польскім, так і на рускай мове.
Агульнымі галоунымі фактарамі саюзу была барацьба абедзвюх дзяржау з Тэутонскім ордэнам, небяспека з боку якога узмацнілася i пагражала стратай зямель Польшчы i ВКЛ. У стварэнні саюзу былі зацікаулены як літоускія i беларускія феадалы, так i польская шляхта (найперш малапольская), якая хацела спыніць вайсковыя канфлікты з ВКЛ з-за Валыні, а таксама каталіцкая царква, якая мірным шляхам атрымала магчымасць ахрысціць апошні язычніцкі народ у Еуропе.
Абедзве дзяржавы аб’ядноувау адзін манарх (прауда, ненадоуга), але кожная з ix мела сваю сістэму кіравання, праводзіла самастойную палітыку. Канчатковае зацвярджэнне уніі адбылося у 1386 годзе.
11 студзеня прадстаунікі Польшчы у Ваукавыску перадалі Ягайлу акт аб перадвыбрант яго каралём польскім i аддачы яму у жонкі Ядвігі. 2.2.1386 адбыуся з’езд польскай шляхты у Любліне, дзе Ягайлу аднагалосна абралі каралём Польшчы. 12.2.1386 Ягайла прыбыу у Кракау, праз 3 дні прыняу з братамі Карыгайлам, Свідрыгайлам, Biгантам i cвaiмi баярамі каталіцтва i атрымау імя Уладзіслау. Вітаут з праваслауя перайшоу у каталіцтва.
18.2.1386 Ягайла ажаніуся з Ядвігай, а 4.3.1386 каранаваны польскай каралеускай каронай як Уладзіслау II. У 1387 утворана каталіцкае Віленскае біскупства, пры удзеле Ягайлы ахрышчана літоускае язычніцкае насельніцтва. Першыя вынікі К.у. былі дасягнуты, але у 1390 Вітаут аднавіу барацьбу за велікакняжацкі трон, якая скончылася кампрамісным Востраускім пагадненнем 1392.
Ягайла абвешчаны «вярхоуным князем» Літвы i Pyci, a Вітаут застауся фактычным кіpayніком дзяржавы, вял. князем.
Працягам К.у. была Віленска-Радамская унія 1401. Аддаленыя вынікі К.у. — тэта даволі трывалы дзярж. саюз (трымауся на персанальнай yнiі) ВКЛ i Польшчы на працягу 14—16 ст., да заключэння Люблінскай уніі 1569, якая стварыла ужо федэратыуную дзяржаву — Рэч Паспалітую, паступовае збліжэнне дзярж. інстытутау ВКЛ i Польшчы, а таксама культ, збліжэнне вярхоу грамадства. Дзякуючы саюзу удалося ліквідаваць пагрозу з боку Тэутонскага ордэна, перамагчы яго у Грунвальдскай 6ітве 1410, адкрыць гандл. шляхі у Зах. Еуропу. На усходзе ВКЛ з дапамогай Польшчы удалося стрымліваць націск з боку Маскоускай дзяржавы. Адным з вынікау yніi быу шырокі дыпламатычны выхад ВКЛ у Еуропу, а таксама культурнаяе збліжэнне з іншымі кражаіi Еуропы.
Пры напісанні паста выкарыстоўваўся матэрыял з энцыклапедыі «Вялiкае Княства Лiтоускае«