Крэва (цяпер веска у Смаргонскiм раене, Рэспублiка Беларусь), мястэчка у Ашмянскiм павеце, на рэчцы Краулянка. Верагодныя пiсьмовыя звесткi пра Крэва адносяцца да 14 ст. i звязаны з яго найбольш значным элементам гiсторыi тапаграфii i планiровачнай структуры — Крэускiм замкам, закладзеным вялiкiм князем Гедзiмiнам на мяжы 13—14 стагодзя iснаванне замка i паселшча Крэва у 1-й трэцi 14 стагодзя пацвярджаецца матэрыяламi археалагiчных раскопак i паданнямi, запiсанымi у 17 стагодзi (А.Каяловiч). 3 1330-х г. цэнтр Крэускага княства, уладанне Альгерда, а пасля Ягайлы.
3 1413 годзе Крэва у складзе Вiленскага ваяводства, у сярэдзiне 15 — 1-й пал. 16 ст. цэнтр Крэускага павета (дзяржавы, стараства) на чале з наместнiкам (дзяржауцам, старастам). 3 Крэва звязаны важнейшыя падзеi гiсторыi ВКЛ канца 14 — 1-й пал. 15 стагодзя: захоп улады Кейстутам, затым — Ягайлам, смерць Кейстута, барацьба Ягайлы i Biтаута, заключэнне Крэускай унii 1385, барацьба за трон памiж Жыгiмонтам Кейстутавiчам i Свiдрыгайлам, аднак крынiцы упамiнаюць толькi Крэускi замак, нiчога не паведамляючы пра уласна Крэва.

У пачатку 16 стагодзя (не пазней за 1506) крымскiя татары спалiлi Крэускi замак i «горад» Крэва, якi пасля гэтага ужо не акрыяу. У 1518 С.Герберштэйн адзначау, што Крэва — «горад з закiнутым замкам». У 1551 Крэва плацiла у велiкакняжацкi скарб мiнiмальную суму падаткау — 5 коп грошау. На падставе названых у акце вялiкага князя Kaзiмipa «данiн з корчмау крэускiх» (I486) С.Александровiч залiчвае Крэва у разрад мястэчак.
Паводле пацвярджальных грамат 1601,1609 i 1633, выдадзеных Жыгiмонтам III i Уладзiславам IV, жыхары Крэва карысталiся пэунымi правамi гарацкога самакiравання (напрыклад, правам выбiраць членау магiстрата), абмежаванымi, аднак, уладай старасты, якi прызначау галаву магiстрата — войта.
Спасылкi на гэтыя дакументы, а таксама на «першапачатковую» грамату 1559 (не захавалася), якая давала Крэва магдэбургское права (хутчэй за усё, не поунае), утрымлiваюцца i у дакументах канца 18—пач. 19 стагодзя, звязаных з барацьбой жыхароу Крэва за свае правы. У канцы 18 ст. Крэва карысталася пячаткай з гербам «Лялiва».

Герб Крэва «Лялiва» — герб выкарыстоўваецца з XVII стагодзя. У сінім полі шасціканцовая срэбная зорка над залатым паўмесяцам.
У вайну Pacii з Рэччу Паспалiтай 1654—67 Крэва спусташалася атрадамi Залатарэнкi, Чаркаскага i Хаванскага (1655,1659 i iншыя). У Пауночную войну 1700—21 разбурана войскамi Карла XII у 1708. Паводле iнвентару 1738, да крэускiх мяшчан адносiлася крыху больш за 100 сем’яу (500—600 чал.). Згодна з iнвентарам 1789, у Крэва былi рынак (52 дамы i 2 карчмы), вулiцы Зарэцкая (56 дамоу), Пяскоуская (9 дамоу), Татарская (13 дамоу), Багданауская (56 дамоу), Барунская (5 дамоу), каля 1000—1100 жыхароу.
Праваслауная царква iснавала у Крэва ужо у 14 стагодзi, яе заснаванне, вiдаць, было звязана з будаунiцтвам замка i датуецца мяжой 13—14 стагодзя. Касцёл у Крэва закладзены у 1387 годзе Ягайлам у лiку першых 7 касцёлау ВКЛ (паводле паведамлення Я.Длугаша). Гэтае датаванне прымае i Ахманскi, хаця i указвае, што першыя пэуныя звесткi пра гэты касцёл адносяцца да 1468. У 18 стагодзi у Крэва было 6 (паводле iншых даных, 8) унтiяцкiх цэрквау i 1 касцёл.
Планiровачная структура Крэва, мяркуючы па плане 1856, мела у асноуным стыхiйны характар. Забудова фармiравалася уздоуж асноуных дарог (лiнейны тып планiроукi). На поунач ад замка ляжала рыначная плошча, якая мела форму няправiльнага чатырохвугольнiка з бакамi каля 150 м. Элементы рэгулярнай планiроукi цэнтральнай часткi мястэчка, бясспрэчна, звязаны з наданнем Крэва магдэбургскага права у 1559. Памеры плошчы (фактычна 3×3 шнуры) дастаткова пэуна указваюць на умяшанне велiкакняжацкiх чыноунiкау у перыяд правядзення валочнай памеры. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалiтай (1795) Крэва у складзе Расiйскай Iмперыi.