Перейти к содержимому

РАДЗIВIЛЫ

Сёння радзiвiлаускi Нясвiж — цiхi i разважны гарадок. Аж не верыцца, што зусiм нядауна ён быу беларускiм Парыжам, цэнтрам вiрлiвага культурнага i палiтычнага жыцця Вялiкага княства Лiтоускага i Рэчы Паспалiтай.

Пыхлiвым магнатам iмпанавала, што пра ix казалi: кароль каралём у Варшаве, а у Нясвi — Радзiвiл. Палiтычная улада Радзiвiлау падмацоувалася ваеннай i эканамiчнай магутнасцю, культурнай выкшталцонасцю. Усё адно да аднаго годна клалася у чароуны куфэрак здабыткау, упляталася у агульны сувой знатнасцi роду. Што ж да паходжання прозвiшча Радзiвiлау, то адзiнага меркавання на гэты конт не icнye. Адны даводзяць, што нехта з ix радзiу Гедымiну, дзе i як заснаваць Вiльню, за што i быу уганараваны знакамiтым на дзве дзяржавы польскiм прозвiшчам. Iншыя выводзяць яго з лiтоускiх каранёу.

РАДЗIВIЛЫ
РАДЗIВIЛЫ

У 1512 годзе Ганна з Кiшкау у якасцi пасагу прынясла Нясвiж Янушу Радзiвiлу Барадачу — маршалку лiтоускаму, сябру польскага караля i вялiкага князя лiтоускага Аляксандра Ягелончыка. Януш збудавау тут крэпасць, горад абкружыу земляным валам. Мiкалай Радзiвiл Сiротка, якi здзейснiу паломнiцтва у Святую зямлю, наведау Iталiю i «захварэу» там на iтальянскiя манеры, у 1583 годзе запрасiу у Нясвiж знакамiтага архiтэктара Яна Марыю Бернардонi. Пачалося будаунiцтва велiчнага мураванага замка-палаца, а непадалёку ад яго першага на нашай зямлi барочнага шэдэура — езуiцкага касцёла з пазнейшымi непауторнымi размалёукамi на бiблейскiя тэмы.

Дарэчы, Радзiвiлам шанцавала на трапныя мянушкi, якiя замацавалiся так трывала, што Mнoгix уладароу замка iнакш i не называлi, як Мiкалай Стары, Юрый Геркулес, Мiкалай Руды, Мiкалай Чорны, Мiкалай Сiротка, Крыштоф Пярун, Mixaл Казiмiр Рыбанька, Пане Каханку.

Сваiм набыткам i скарбам князi таксама любiлi даваць экзатычныя назвы. Згадайма 12 вялiкiх i дагледжаных залау замка: Мармуровая, Залатая, Блакiтная, Каралеуская з партрэтамi польскiх каралёу, Гетманская з выявамi польскiх i лiтоускiх гетманау, Сенатарская, Пасольская i г. д. У Альбе месцiлiся летнi палац «Суцяшэнне», дом для асаблiва набожных вернiкау «Пустэльнiцтва».

Некалi лiчылася, што Нясвiжскi замак быу першым па свaix ваяунiчых магчымасцях у Вялiкiм княстве Лiтоускiм. А шмат хто з ягоных гаспадароу праславiуся выдатнымi вайсковымi здольнасцямi, смела i адчайна абараняу свае землi. У радзiвiлаускiм Нясвiжы знаходзiлiся магутныя гарматы XVI стагоддзя, якiя трапiлi пасля у многiя гарады Еуропы. Гэтыя даунiя помнiкi лiцейнага рамяства з адмысловымi упрыгожаннямi Радзiвiлы назвалi гучна i мудрагелiста: Сава, Саламандра, Гiдра, Кракадзiл, Цэрбер, Цырцэя, Папугай.

Першымi у Вялкiм княстве Лiтoycкiм па свaix багаццях таксама былi Радзiвiлы. Каля дваццацi тысяч унiкальных тамоу, у тым лiку старадрукау i рукапiсных кнiг, налiчвала Нясвiжская бiблiятэка. У грунтоуным apxiвe захоувалiся каштоуныя дакументы з гicтopыi Вялiкага княства i Польшчы.

Густоуна падабраныя зборы партрэтау, абразоу, скульптуры, калекцыi саксонскага фарфору, зброi, вырабы мануфактур, палацавыя камiны, размалёукi, iнкруставаная мэбля, скураныя i палатняныя шпалеры, пазалочаны шкляны посуд i шмат што iншае упрыгожвала замак, мусiла сведчыць пра магутнасць i значнасць Радзiвiлаускага роду. Радзiвiлы стварылi балетную i музычную школы, драматычны i балетны тэатры, прыдворны аркестр, кадэцкую акадэмпо. 3 iмi звязаны выраб знакамiтых Слуцкiх паясоу, дзейнасць Смаргонскай мядзведжай акадэмii, друкарняу у Бярэсщ i Нясвiжы.

Радзiвiлы любiлi выдзелiцца сярод роуных, падкрэслiць сваю адметнасць i значнасць. Як сапраудныя гаспадары дзяржавы, яны мелi загарадную рэзiдэнцыю — збудавалi у Альбе шыкоуны палац, разбiлi парк, выкапалi сажалкi i каналы, стварылi нават марскую флатылiю, якая удзельнiчала у паказе гасцям узяцця Гибралтара. Kaлi у 1785 годзе Нясвiж наведау польскi кароль Станiслау Аугуст Панятоускi, Караль Станiслау Радзiвiл, званы Пане Каханку, не упусцiу моманту, каб пакпiць з яго. Ён сустрэу караля у старым выцвiлым уборы. Здзiуленаму высокаму госцю xiтpa патлумачыу: «Пане Каханку! Легка Вашай вялiкасцi убiрацца ва усё новенькае, калi вы i сам новенькi. А я, каб ушанаваць вас, апрануу свой старэйшы кунтуш, якi цэлыя стагоддзi служыу маiм продкам!»

А што да легенд, паданняу i небылiц, то яны незлiчонымi манiстамi атуляюць замак i яго гаспадароу. Пра «гарбаты» саркафаг, у якiм нiбыта пахавана князёуна, якая зiмовым вечарам уцякла ад нарачонага замежнага прынца да каханага хлопца з просталюдзiнау. У чаканнi яго прысела на лауку i замерзла, не ведаючы, што яе абраннiка схапiлi княскiя слугi.

Пра вялiзны камень, названы Пярсцёнкам Mapыci, i вадаспад Слёзы Mapыci. Легенда таксама звязвае ix з трагiчным каханнем людзей, не роуных па багаццю. А у гонар Mapыci заснаваны знакамiты i адзiн з багацейшых у Беларусi Нясвiжскi парк.

Пра Чорную даму Барбару Радзiвiл — польскую каралеву, жонку Жыгiмонта II Аугуста. Гэта яе не хацела бачыць побач са сваiм сынам ягоная мацi — ганарыстая i уладная Бона Сфорца. Аднак моцнае каханне Барбары i Жыгiмонта прабiлася праз усе перашкоды. Не справiлася яно толькi з няудзячнай помслiвасцю. Атручаная па загаду капрызлiвай каралевы, Барбара увасобiлася у прывiд Чорнай дамы.

3 таго часу яна пасялiлася у Нясвiжскiм замку i штоночы абыходзiць пакой за пакоем у пошуках свайго каханага. Ды нiдзе не можа яго знайсцi. Тады яна хаваецца у глыбокiя падзямеллi-лёхi, каб наступнай поуначчу зноу выправiцца у безвынiковыя пошукi. Так доужыцца ужо больш за чатыры з паловай стагоддзi.

radzivily

Другi запiс з кнiгi «Сем цудау Беларусi» была прысвечана роду ХАДКЕВIЧЫ.

3 комментария для “РАДЗIВIЛЫ”

Добавить комментарий