Родны камень i душу лечыць
Веска Галяшонкi прыпicана Клеччыны. У людным месцы болыш паустагоддзя красуецца камень. Брыгада шабашнiкау аж з Украiны з ciвога валуна габлявала жорны для мясцовага вадзянога млына. Усё лета дзецюкi даводзiлi да ладу валун — атрымауся каменны абаранак. Яшчэ Tpoxi папацець, дадзяубаць дзiрку i пасадзiць цяжкiя жор¬ны на шпень вадзянога млына. Але гаспадар ускiндрычыуся, зганьбавау работу. Майстры, плюнуушы, падалiся на Уздзеншчыну — чакала хлебная вахта.
Нехта з мясцовых пусцiy пагалоску. Мауляу, валун у Галяшонках не просты каменны даубель, а таемнай сiлай напоунены, з людзьмi багатай энергетыкай шчодра дзелiцца. I пайшло-паехала. Iдуць хлопцы у войска — абавязкова сюды. Пасядуць на валун, па чарцы ускiнуць, паспяваюць. Усё будзе добра, хлопцы, служыце. Калi ж вясковая дзяучына замуж наважылася, спяшаецца абавяз¬кова да каменя, гадзшу-другую пасядзiць, памаучыць, слоуцы таемныя пашэпча, пра абраннiка прыгадваючы. Яшчэ б пэуна б свечачку варта запалiць.
А калi ж вясковыя п’янтосы да каменя збiралiся i жлукцiлi гарэлку, як конi ваду, ноч месячную прыхапiушы. Вясковыя мужыкi рашуча гналi п’янтосау: паганцы, святыню нашу словамi брудзiце.
«Каменны ланцужок» у некалькi кiламетрау
У вёсцы Рагознiца гадоу колькi таму быу пабудаваны цi не адзiны на абшарах Мядзельшчыны i Мiншчыны арыгiнальны касцёл, забудаваны з адных камянёу. Cтaiш каля каменнай мураванкi i вачам не верыш. Хораша, незвычайна. Па згадках мясцовых, падмурак каменнага храма заклалi у 1926 годзе. I будавалi з агеньчыкам, усёй талакой.
— Адкуль жа камянi? — пытаемся у мясцовых.
— Пайшло мо больш сотнi кубоу.
— А камянi у нас на палетках растуць, кожную вясну вазамi збiраем. Восенню падчыстую усё да каменьчыка прыбяром, поле роуненькае, а вось за зiму «урадзiлi» новыя камянi. Па вясне запрагай конiка буланага у вазок i збiрай.
Байкi пра камянi, якiя расту¬ць на палетках, пачуеш усюды. У Рагознiцах на полi «нарасло» пару вазоу, а дзе ж набралi сотнi кубоу камянеу? Камянi звозiлi да Рагознщау адусюль. 3 Налiбокау, Наваградка. А вось дробныя каменьчыю збiралi паусюль, а пасля перадавалi па ланцужку, якi расцягвауся на некалькi кiламетрау. Каменьчык хап, пагрэу у далонях i хутчэй перадау другому. Па той прычыне каторую пару трымае храм цяпло рук нашых.
Каменьчык i храм ратуе
Камень i дрэва ад злыбяды аберагае. У вёсцы Вузела, што на Мядзельшчьше, царкву хуценька будавалi, а на падмурак дойлiды каменьчыкау пашкадавал — паклалi адчэпна i до. А восень з дажджамi, зiма з завеямi, вясна з «вялiкай» вадой. Вядома ж здавён, што надзейны падмурак дом беражэ.
На фотаздымку i прауда бы¬лая царква у Вузела (*). На месцы былое забудовы гара драулянага смецця. Згiнуушыя дошкi, цвiлыя брусы, збуцвелае бярвенне. I зусiм нябачна камянёу з падмурка — усяго толькi жменька. Не хочацца верыць, што пры узвядзеннi храма прыклалi руку гора-майстры.
Пан гаспадар
Ледавiк кацiу сiвыя валуны з далёкай Поуначы. Урасталi яны у беларускую зямлю, вось ён, затоены подых далёкае гicтopыi. I цi многiя з нас чуюць ix галасы, разумеюць, пра што яны шэпчуцца? Не зразумеюць ix людзi эпoxi бетону, шкла… Нашы далёкiя продкi абагаулялi гэтыя камянi, пакланялiся iм.
3 глыбiнь стагоддзяу чалавек аглядаецца на пройдзены шлях у вечнасцi. А камянi — мауклiвыя сведкi нашай далёкай мiнуушчыны.
Вячаслау ДУБIНКА «Новы Час»
* Царква у гонарУспення Прасвятой Багародзiцы (зараз не iснуе)
Проникновенно…
Приятно. Просто интересно и приятно было прочитать вот эту статью на Вашем блоге. Думал черкнуть одним словом, но думаю примете за нехорошего человека. Поэтому решил написать несколько предложений. Еще хочу добавить, что есть много правильного в том, как Вы пишете: полезное и интересное переплетаются, получается как у Русского радио. Читаешь и просвещаешься. 🙂
Рускому тут нечего не понять!
Вообще то блог Беларуский, поэтому чему удивлятся то??!
Согласен с последним комментарием