Перейти к содержимому

Biтаут

Крэускi замак

Працягваю распавядаць аб в.Крэва і яго славутасцях, сёння пост будзе прысвечаны самой галоўнай славутасці, а менавіта Крэўскаму замку.

Прыехаўшы ў Крэва я ў першую чаргу накіраваўся да развалін замка, адразу скажу, што ад замка засталося нажаль не шматлікае і яго разбурэнню спрыялі больш за ўсё шматлікія войны, чым прырода і час.

Крэускi замак
Крэускi замак

Трапляючы ў замак адразу адчуваеш яго некалі мінуўшую веліч, датыкаешся да камянёў сценаў спрабуючы адчуць дыханне часу, якое даносіцца да нас з глыбіні стагоддзяў далёкага мінулага нашай гісторыі, спрабуеш прадставіць, што адбывалася ў поры росквіту жыцця замка. Усё гэта перадаць у вельмі складана, трэба самому пабываць і адчуць на сабе энергетыку месца.

Крево замок
Крево замок

Як і гаварыў войны пакінулі ў гісторыі замка вельмі шмат слядоў, так у поры Першай Сусветнай вайны ў сценах замка былі абсталяваныя некалькі дотаў, бо лінія фронту праходзіла фактычна па самім Крэва. Одзін з дотаў, убудаваны ў адну з былых веж, фактычна захаваўся і да нашых дзён. Першая Сусветная пакінула шмат слядоў у Крэва і аб гэтым яшчэ будзе згадана ў іншых публікацыях.

Подробнее »Крэускi замак