«Балансируя между Стокгольмом и Минском»
Аддзяленне Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага Iнстытута, сумесна з беларускімі партнёрамі (фотагалерэя “Мир фото”, кінатэатр “Цэнтральны”, музей сучастнага выяўленчага мастацтва, канцэртнае агенства “Линия звука”) праводзяць з 21 мая па 5 ліпеня 2008 года традыцыйныя Дні культуры Швецыі, прысвечаныя Нацыянальнаму Дню Швецыі (Дню Шведскага флага), якія адбудуцца ў Беларусі ў сёмы раз.
Сучасная шведская фатаграфія прадстаўлена дзвума фота праэктамі:
Выстава маладых шведскіх фатографаў “Балансуючы паміж Стакгольмам і Мінскам” будзе экспанавацца з 14га чэрвеня па 5 ліпеня ў музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47). Адкрыццё выставы адбудзецца 14га чэрвеня ў 17.00.