Перейти к содержимому

Гістарычны атлас Беларусі

Гістарычны атлас Беларусі

З задавальненнем аддаём у рукі беларускіх чытачоў шанавальнікаў роднай гісторыі, асабліва моладзі, «Атлас гісторыі Беларусі. Беларусь са старажытных часоў да канца XVIII ст.«. Ён выходзіць адначасова з першым томам дзяржаўнага «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі«, які ў свой час быў ініцыяваны ўзросшай зацікаўленасцю гістарычнага асяроддзя Беларусі да прац у галіне картаграфіі, абуджанай шматгадовымі і часам прыпозненымі працамі над гэтым выданнем.

Спадзяёмся, што Атлас стане не толькі важным элементам шырокай навуковай дыскусіі ў Беларусі, вакол гісторыі народу і беларускай дзяржаўнасці, але і незалежным беларускім голасам у міжнародных даследаваннях гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Атлас з’яўляецца сведчаннем незалежнай навуковай думкі, асабліва маладой незалежнай беларускай гістарыяграфіі і картаграфіі, што насуперак цэнзуры ў акадэмічным навуковым асяроддзі, а таксама дзяржаўнай манаполіі на картаграфічныя выданні, можа трапіць да чытачоў. Гэта сведчанне супрацоўніцтва і абмену навуковымі думкамі паміж гісторыкамі як з краіны, так і з-за мяжы, у асноўным з гістарычных беларускіх асяродкаў у Польшчы і Літве.

Ад выдаўцоў, фрагмэнт…
Подробнее »Гістарычны атлас Беларусі