Перейти к содержимому

Крэускае княства

Крэва

  • автор:

Крэва (цяпер веска у Смаргонскiм раене, Рэспублiка Беларусь), мястэчка у Ашмянскiм павеце, на рэчцы Краулянка. Верагодныя пiсьмовыя звесткi пра Крэва адносяцца да 14 ст. i звязаны з яго найбольш значным элементам гiсторыi тапаграфii i планiровачнай структуры — Крэускiм замкам, закладзеным вялiкiм князем Гедзiмiнам на мяжы 13—14 стагодзя iснаванне замка i паселшча Крэва у 1-й трэцi 14 стагодзя пацвярджаецца матэрыяламi археалагiчных раскопак i паданнямi, запiсанымi у 17 стагодзi (А.Каяловiч). 3 1330-х г. цэнтр Крэускага княства, уладанне Альгерда, а пасля Ягайлы.

3 1413 годзе Крэва у складзе Вiленскага ваяводства, у сярэдзiне 15 — 1-й пал. 16 ст. цэнтр Крэускага павета (дзяржавы, стараства) на чале з наместнiкам (дзяржауцам, старастам). 3 Крэва звязаны важнейшыя падзеi гiсторыi ВКЛ канца 14 — 1-й пал. 15 стагодзя: захоп улады Кейстутам, затым — Ягайлам, смерць Кейстута, барацьба Ягайлы i Biтаута, заключэнне Крэускай унii 1385, барацьба за трон памiж Жыгiмонтам Кейстутавiчам i Свiдрыгайлам, аднак крынiцы упамiнаюць толькi Крэускi замак, нiчога не паведамляючы пра уласна Крэва.

Веска Крэва
Веска Крэва

Подробнее »Крэва