Ёсць у Баранавiцкiм раёне веска з незвычайнаю назваю Новая Мыш?. Амаль 600 гадоу таму лiчылася нават горадам, была буйным абарончым, эканамiчным, палiтычным i культурным цэнтрам. Меуся тут велiчны драуляны замак? на рацэ Мышанка. Праз Мыш праходзiу адзiн з галоуных гандлёвых шляхоу Вялiлага княства Лiтоускага. Таму стала яна важным цэнтрам зносiн з замежнымi краiнаi. А экспартаваць з Мышы было што. Яшчэ у другой палове XVIII стагоддзя тут дзейнiчала наибольшая на беларускiх землях шкляная мануфактура.
Гаспадарамi Мышы былi прадстаунiкi дауняга i знанага праваслаунага (у другой палове XVI стагоддзя перайшлi у кальвiнiзм, пазней у каталiцтва) магнацкага роду Хадкевiчау герба «Касцеша»?. Мелi маёнткi у Заблудаве, Супраслi, Дойлiдах, у Гарадзенскiм, Новагародскiм, Аршанскiм i iншых паветах. Адна з легенд сведчыць, што род пачауся ад кieycкага баярына Ходара (Фёдара) альбо Ходкi, (Ходзькi) Юр’евiча.
Аднойчы выехау вялiкi князь лiтоускi Вiтаут на ловы. Толькi пачалi звера страляць, як раптам даносяць, што непрыяцель акружыу iх, ратавацца трэба. Тады адзiн з дружыннiкау узяу гаспадара Княства на рукм i панёс яго таемнымi сцежкамi. Некалькi вёрст нёс па непраходным лесе. Нарэшце выйшлi у бяспечнае месца. Шчыра падзякавау Вiтаут свайму збавiцелю, якога пасля гэтага назвалi Ходкам. А нашчадкi яго сталi Хадкевiчамi.
3 Кiевам звязана i яшчэ адна старонка бiяграфii роду. Сын Ходкi Iван (Iвашка) Хадкевiч, маршалак гаспадарскi, намеснiк Лiдскi i Вiцебскi, быу Кiеускiм ваяводам. У 1482 годзе разам з сям’ёй трапiу у палон да татарскага хана Менглi-Гiрэя. Вольналюбiвая натура Iвана не перанесла няволi, ваявода памёр. А жонцы ягонай разам дзецьмi праз многа гадоу удалося выкупщца з палону.
Хадкевiчам належыць заснаванне у 1498 годзе знакамiтага на усю Еуропу Супрасльскага манастыра (цяпер Польшча), якi стау сапраудным цэнтрам беларускай праваслаунай культуры. Тут быу створаны Супрасльскi летапiс, больш за два стагоддзi iснавала друкарня. Па зборах кiрылiчных кнiг Супрасль лiчыуся адным з буйнейшых цэнтрау на усiх усходнеславянскiх землях.
Асаблiва праславiуся род Хадкевiчау таленавiтымi палкаводцамi. Адзiн з iх — Ян Геранiмавiч. Ён займау высокiя пасады стольнiка лiтоускага, генеральнага старосты жамойцкага, маршалка вялiкага лiтоускага i кашталяна вiленскага. Меу тытул графа Свяшчэннай Рымскай Iмперыi на Шклове i Мышы, якую за ваенныя заслугi атрымау ад караля польскага Жыгiмонта II Аугуста. Знаходзiуся на чале войска падчас Лiвонскай вайны 1558-1583 гадоу, хадзiу паходам на Гданьск. Разам з Мiкалаем Радзiвiлам Рудым узначальвау вялiкалiтоускую дэлегацыю на Люблiнскiм сейме, дзе вырашауся лес Вялiкага княства Лiтоускага, не згадзiуся з яго рашэннямм аб далучэннi Княства да Польшчы.
А калi пасля смерцм Жыгiмонта II Аугуста Iвану Грознаму захацелася заняць польскi i вялiкалiтоускi пасад, Ян Хадкевiч разам з групай магнатау выступiу супраць гэтага намеру. Не паглядзеу нават на тое, што расiйскi цар прыхiльна выказвауся пра яго: «Муж храбры, вельмi разумны i паважаны, варты ты узначалiць народ i уладарыць! Дауно чуу пра храбрасць тваю i дзiвiуся ёй, хвалiу цябе i жадау любiць i паважаць на многая часы». Iнтарэсы Княства былi для Яна вышэйшымi за свае асабiстыя.
Справы бацкi годна працягвау сын Ян Караль. Пасля заканчэння Вiленскай акадэмii ён паехау удасканальваць веды у Германiю. Засвоiу не толькi навукi, але i рыцарскае майстэрства. Вiдаць, быу добрым рыцарам, бо нават германскi кароль i Iмператар Свяшчэннай Рымскай iмперыi Карл V выказау яму падзяку. Ян стау падчашым ВКЛ, генеральным старостам жамойцкiм, вiленскiм ваяводам i, як бацька, адмiнiстратарам Iнфлянтау. Праз сваiх жонак параднiуся з родамi Алелькавiчау i Астрожскiх. Наибольшую вядомасць i славу прынеслi Яну ваенныя пoспeхi. Нават значна меншымi сiламi атрымау не адну блiскучую перамогу, нм разу не зведау горычы паражэнняу. Асаблiва вызначыуся у 1605 годзе падчас Кiрхгольмскай бiтвы са шведамi (цяпер латвiйскi Саласпiлс).
Калi у 1621 годзе давялося ратаваць еурапейскiя землi ад турэцкага нашэсця, вялiкi гетман лiтоускi Ян Караль узначалiу аб’яднанае польскае, беларуска-лiтоускае i украiнскае казацкае войска. У бiтве ля замка Хацiн на Днястры султан Асман II мусiу прызнаць сваю паразу. Так Ян Хадкевiч развеяу мiф аб турэцкай непераможнасцi, а Асманская Iмперыя пакацiлася да заняпаду. Падчас гэтага паходу Ян захварэу i неузабаве памёр. Сучаснiкi назвалi яго ратавальнiкам Еуропы, лiтоускiм Геркулесам. Гетманская булава Хадкевiча, як каштоуная рэлiквiя, захоуваецца у каралеускiм зборы у Варшаве.
Дастойным прадаужальнiкам слауных спрау роду быу адважны палкаводзец Рыгор Аляксандравiч Хадкевiч. Гетман вялiкi лiтоускi, ваявода вiцебскi i кiеускi, кашталян трокслi i вiленскi, ён вызначыуся у Iнфлянцкай вайне, актыуна адстойвау праваслауе i незалежнасць Княства.
У знак пратэсту супраць Люблiнскай унii, якая замест ВКЛ i Каралеуства Польскага утварыла адну дзяржаву — Рэч Паспалiтую, адмовiуся ад дзяржаунай дзейнасцi. У сваiм маёнтку Заблудава Гарадзенскага павета арганiзавау друкарню. Сюды у 1566 годзе перасялiлiся з Масквы Iван Фёдарау i Пётр Мсцiславец i надрукавалi «Евангелле вучыцельнае» i «Псалтыр з Часаслоуцам».
Род Хадкевiчау увогуле вызначауся прыхiльнасцю да навук, мастацтва, прыгожага пiсьменства. У iхнiм замку была багатая бiблiятэка, якая уваходзыа у найбольш вядомыя кнiжныя зборы Еуропы.
З кнiгi «Славутыя Родам Сваiм» Анатоль Бутэвiч
1. Ранее писал о броваре в деревне Старая Мышь
2. Теперь от замка остались только земляные валы
3. Герб «Костеша» — На красном поле щита изображалась стрела с раздвоенным концом, направленная вверх