Адкрыты помнік вялікаму князю ВКЛ Вітаўту

У некаторай ступені знамянальная i незабыуная падзея адбылася у Пелясе. У вёсцы, дзе жывуць пераважна лiтоуцы, устаноулены помнiк Вялiкаму князю Лiтоускаму Biтауту. Як сведчаць летапюы, менавiта праз гэта паселiшча каля Радунi 600 гадоу назад праходзi ягоны шлях з Вiльнi на Гродна.

Iнiцыятарам ушанавання колiшняга кiраунiка вялiкай дзяржавы стау ураджэнец тутэйшай старонкi Iзiдорыс Шымелёнiс, вядомы грамадскi дзеяч з Вiльнюса. Iдэю земляка падтрымалi мясцовае аб’яднанне лiтоуцау «Гiмцiне» («Айчына») i згуртаванне «За грамадзянскае грамадства» з Лiтвы.

Амаль шасцiмятровы пoмнiк Вялiкага Вiтаута выразау з дубу у тэхніку традыцыйнай літоўскай нацыянальнай разьбы па дрэве, аўтар літоўскі скульптар Альгiмантас Сакалаускас. Скульптура ўсталявана паміж будынкамі сярэдняй школы і касцёла Святога Лiнаса.

У адкрыцці помніка ўдзельнічалі амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмiнас Багдонас, дэпутаты літоўскага сойма, прадстаўнікі шэрагу міністэрстваў Літвы і грамадскіх аб’яднанняў літоўцаў Беларусі, а таксама ўлад Вараноўскага раёна.

Адкрыццё помніка было прымеркавана да свята Святога Лiнаса (пра касцёл святога Лінуса раней ужо пісалася на блогу, прачытаць пра яго і паглядзець фатаграфіі можна тут), прысвечанаму другому таце рымскаму пасля апостала Пятра. Лiнас лічыцца пакутнікам і заступнікам людзей.